3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Повязь

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка гобеленов

16 сакавіка 2012 г. у 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё выставы габеленаў “Повязь” мастака і выкладчыка Людмілы Пятруль і яе вучняў.

“Повязь” – гэта шматбаковае выяўленне сувязі, злучэння, працягу, перапляцення… Повязь нітак у розныя прасторавыя і пласкасныя структуры, повязь традыцый народнага ручнога ткацтва і тэматычных каралеўскіх шпалер, повязь жывапісу і тэкстыльных тэхнік і тэхналогій, повязь стагоддзяў (у ХХ-м нараджалася школа сучаснага беларускага габелену, у ХХІ стагоддзі адбываецца трансфармацыя габелену
ў тэкстыльны дызайн), повязь пакаленняў праз перадачу ведаў, напрацовак і асабістых пошукаў у тэкстыльным мастацтве.

Людміла Пятруль імкнецца прыцягнуць увагу публікі да такога цікавага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як габелен. Адна
з магчымасцей яго захавання і развіцця – перадача творчых напрацовак
маладому пакаленню праз навучанне на ўсіх узроўнях мастацкай адукацыі.

Людміла Пятруль – член Беларускага саюза мастакоў. Працавала мастаком па тканінах на вытворчасці, мастаком-афарміцелем, выкладала ў БДАМ, у мастацкіх школах. Зараз працуе ў дзіцячай музычна-мастацкай школе №1. Займаецца габеленам, батыкам, графікай, жывапісам, эксперыментальным тэкстылем.

Работы, выкананыя вучнямі пад кіраўніцтвам Людмілы Пятруль, – яркія габелены і батыкі прэзентаваліся на раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах з выдатнымі водгукамі журы, неаднойчы займалі прызавыя месцы. Многія з яе вучняў прадоўжылі мастацкую адукацыю ў сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных установах краіны.
Разам з прызнаным майстрам прадставяць свае творы і вучні Людмілы Пятруль. Сярод іх студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аліна Зайко, Настасся Арсенцьева,
а таксама маладыя мастакі Алена Калеснікава-Ількавец, Юлія Зеляная, Вольга Конева і інш.

Выстава будзе працаваць з 16 сакавіка па 31 сакавіка 2012 года
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Мы працуем: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак. Кантактны тэл.: 227-26-12

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Повязь» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.