3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт

Мероприятие уже прошло

 

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”

Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы

У аснове праекта ляжыць аналіз узаемаадносінаў мастацтва і масавай культуры. Выстава спрабуе прасачыць гістарычнае развіццё беларускага поп-арта, выявіць яго асаблівасці і параўнаць іх з сусветным досведам. Творы, прадстаўленыя ў дадзеным праекце, з’яўляюцца адлюстраваннем узаемадзеяння і канфлікту мастацтва з масавай культурай: кінематографам, тэлебачаннем, модай, рэкламай, анімацыяй, часопісамі і г.д.

Праект спрабуе адказаць на пытанні: “Ці ёсць поп-арт у Беларусі?”, “Што такое неа-поп арт?”, “Поп-арт з’яўляецца стварэннем масавай культуры або яе канфрантацыяй?”, “Як узаемадзейнічаюць мастацтва і дызайн?”, “Як паўплываў эфект Ўорхала на беларускае мастацтва?”, “Ці здольная масавая культура зрабіць чалавека шчаслівым альбо гэта проста падманлівая ілюзія?”

Гэта першы куратарскі праект Сяргея Шабохіна, мастака, пераможца “Беларускага павільёна 53 Венецыянскай біенале”

 

Удзельнікі праекта:

Уладзімір Цэслер / Сяргей Войчанка / Руслан Вашкевіч / Артур Клінаў / Сяргей Ждановіч / Аляксандр Некрашэвіч / Канстанцін Селіханаў / Міхаіл Гулін / Антаніна Слабодчыкава / Аляксей Лунёў / BWGM / Андрэй Лянкевіч / Максім Осіпаў / Ганна Сакалова / Аляксандр Бельскі / Дар’я Іваноўская / Павел Вайніцкі / Алена Шычко / Сяргей Шабохін

Акрамя галоўнай выставы, у праект уваходзяць лекцыі, дыскусіі, сустрэчы з мастакамі, прэзентацыі, дадатковыя выставы і шэраг іншых падзей. Падрабязная праграма мерапрыемстваў будзе прадстаўлена ў самой галерэі ці на яе сайце: www.ygallery.by

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Праспект Незалежнасці 37а

[ ст.м. Плошча Перамогі ]

Галерэя працуе кожны дзень з 10:00 да 22:00

8 (029) 329 06 10

www.ygallery.by

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны

Праграма мерапрыемстваў:

03.11, аўторак
16:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
19:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
04.11, серада    
16:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
19:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
05.11, чацьвер
15:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
17:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
19:00 — круглы стол «Філязофія масаў. Беларускі нэа-поп-арт», мадэратар — культуроляг Ганна Самарская.
06.11, пятніца
19:00 — круглы стол з удзелам мастакоў, прадстаўнікоў галерэі «Ў», куратараў і мастацтвазнаўцаў, прысьвечаны праекту «Філязофія масаў. Беларускі нэа-поп-арт», мадэратар — Сяргей Шабохін, мастак і куратар праекту.
08.11, нядзеля
16:00 — майстар-кляса «Recycle yourself», вядзе Ірына Машчэнская, бакаляўр гісторыі й мастацтвазнаўства, пэрформэр.
09.11, панядзелак   
19:00 — паказ фільмаў пра поп-арт.
10.11, аўторак
19:00 — паказ фільмаў пра поп-арт.
11.11, серада    
19:00 — паказ фільмаў пра поп-арт.
12.11, чацьвер
18:00 — лекцыя «Поп-арт: звычайны цуд», лектар Аляксандар Сарна, кандыдат філязофскіх навук, дацэнт катэдры сацыяльнай камунікацыі БДУ.
13.11, пятніца
19:00 — паказ фільмаў пра поп-арт.
14.11, субота
14:00 — лекцыя для дзяцей, лектар Юры Іваноў, мастацтвазнаўца.
15.11, нядзеля
16:00 — лекцыя «Скульптура: поп-арт», лектар Павел Вайніцкі, мастацтвазнаўца.
16.11, панядзелак
16:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
19:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
17.11, аўторак
15:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
17:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
19:00 — круглы стол «Суадносіны масавага й элітарнага», мадэратар Андрэй Горных, філёзаф.
18.11, серада
16:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
19:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
19.11, чацьвер
16:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
19:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
20.11, пятніца
15:00 — экскурсія для дзяцей «Што такое поп-арт?» па выставе, праводзіць мастацтвазнаўца Крыстына Сташкевіч.
17:00 — экскурсія па экспазыцыі, праводзіць культуроляг Ганна Самарская.
19:00 — прэзэнтацыя каталёгу, паказ фільму аб праекце.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.