3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Літарт-2012

Мероприятие уже прошло

7 сакавіка (серада) 2012 года ў 17.30 у ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў"  (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) мае адбыцца адкрыццё
6-й Рэс
публіканскай мастацкай выставы шрыфта і каліграфіі “Літарт-2012”.

 Выстава “ЛІТАРТ-2012” пройдзе пад дэвізам “Фэст літары” у рамках правядзення мерапрыемстваў прысвечаных ГОДУ КНІГІ, арганізатарамі якой выступаюць Беларускі саюз мастакоў, Міністэрства інфармацыі РБ, Беларускі саюз дызайнераў і Беларуская акадэмія мастацтваў. У гэтай выставе прымуць удзел мастакі-каліграфы (П. Семчанка Г. Мацур, У. Васюк, Ю. Тарэеў, С. Саркісаў, А. Кулажэнка, У. Цэслер, У. Правадохін ды інш.). Дызайнеры ў асноўным прадставяць шырокі дыяпазон графічных знакаў, ініцыялаў, лагатыпаў, а студэнцкія працы кафедр графічнага дызайну і станковай графікі – гэта крэатыўныя пошукі новых вобразна-фармальных кампазіцый на глебе літар.

 Цяпер, калі ў нашым жыцці рукапіснае пісьмо па сутнасці заменена кампутарнай тэхнікай, выстава “ЛІТАРТ-2012” з’яўляецца добрым напамінам пра цудоўныя часы, калі ў манастырах перапісвалі прыгожымі літарамі кнігі для таго, каб данесці людзям слова Боскае, і яшчэ не так даўно сродкам камунікаціі было выразнае мануальнае каліграфічнае пісьмо, асабліва, у адказным справаводстве і ў школе. Сёння каліграфія востраканцовым і шырокаканцовым пёркам знікла з паўсядзённага ўжытку і стала набыткам сучаснага мастацтва, дзе літара актыўна выкарыстоўваецца як самастойна, так і як сродак у іншых галінах мастацтва.

 Каліграфія ахапіла розныя стылі, дзе яскрава сябе праяўляюць: мануальная графіка (рукапіснае напісанне літар), паліграфічная графіка (тыпаграфіка), кампутарная графіка. Каліграфія пашырае межы як у развіцці індывідуальных здолнасцей, так і ў спалучэнні з пэўнымі традыцыямі, што спрыяе пошуку новых формаў, якія ў сваю чаргу даюць штуршкі да лепшага разумення і нацыянальных асаблівасцей у кантэксце выкарыстання лаціны. Але і робяцца першыя спробы развіцця беларускага друкарскага шрыфта, розныя графічныя варыяцыі беларускага грамадзянскага скорапісу.

 Вока ўспрымае сусвет на інтэлектуальна-эмацыянальным узроўні, а эмоцыі, як вядома, нараджаюць адпаведныя нюансы. Сапраўдная каліграфія – гэта нюансы і віртуознасць, на якіх будуецца высокае мастацтва. Каліграфію на сучасным этапе трэба ўпрымаць як галіну, якая адваёўвае сваю прастору ў агульнай культуры, таму экспазіцыя ўключае шырокі дыяпазон творчых пошукаў у розных тэхніках і накірунках.

 Менавіта гэтыя разважанні і будуць сваеасаблівым камертонам да разумення зместу выставы “ЛІТАРТ-2012” у год беларускай кнігі.
М. Паграноўскі, мастацтвазнаўца.

Выставу можна наведаць з 7 сакавіка па 25 сакавіка 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Літарт-2012» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.