3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Яно тут

Мероприятие уже прошло

Жанр Коллаж

Персанальная выстава Антаніны Слабодчыкавай  «Яно тут»
калаж, аб'екты, відэа

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»  распачынае вясну персанальнай выставай Антаніны Слабодчыкавай “Яно тут”.

8 сакавіка абдудзецца прэзентацыя выставы Антаніны Слабодчыкавай і да 30 сакавіка калажы, аб’екты і відэа мастачкі будуць даступны для прагляду.

Антаніна Слабодчыкава не першы год правакуе беларускага і замежнага гледача сваімі яркімі непаўторнымі працамі. Каханне, вера, узаемаадносіны паміж людзьмі, узаемадзеянне мастацтва і гарадской прасторы, сацыяльна арыентаванае мастацтва – асноўныя тэмы яе мастацкіх даследванняў. Жывапіс, калаж, відэа, перформанс… Мастачка заўсёды эксперыментуе з новымі напрамкамі ў сучасным мастацтве. У сваім праекце “Яно тут” Антаніна разважае над пачуццём страха.

Чалавек баіцца таго, чаго не ведае. А больш за ўсё ён не ведае сябе, таму што яно ёсць таямніца.

У праекце «Яно тут» Антаніна Слабодчыкава даследуе свае галоўныя страхі: тое, чаго я зусім не ведаю, толькі чую гэта, прадчуваю, адчуваю, ведаю, што яно тут. Але кожны раз уяўляючы, як яно можа выглядаць, губляюся ў здагадках. Як надаць гэтаму адчуванню форму? Пазначыць у прасторы яго прысутнасць, пачуць яго? Таму што як толькі яно стане бачным, у той момант, калі прыручыць яго, перастану яго баяцца.

Вербальная формула еs ist da, якую мастачка шматкроць, у розных формах паўтарае ў чорнай залі, матэрыялізуе галоўны страх, дапамагае адчуць яго прысутнасць. Але, ператварыўшыся ў малюнкі, надпісы, малюнкі з часопісаў на выдраных старонках старых кніг, якія мастачка размяшчае на драўляныя «таблеткі» (як іконы), гэтая фраза ператвараецца ў малітву. Трывога сыходзіць. А кнігі, пагружаныя ў ваду і якія растаюць на вачах, нараджаюць новае – надзею, з якой зноў вяртаешся ў чорную залу, каб ніколі больш яно не баяцца.
Так кола замыкаецца, так за імгненне пражываеш нараджэнне, станаўленне і паміранне. Нябачнае набывае форму і, здзейсніўшы гульню сэнсаў, зноў сыходзіць у пустэчу. Не для таго, каб знікнуць, але каб у чарговы раз стаць.

Антаніна Слабодчыкава – адна з найбольш выбітных мастакоў Беларусі, скончыла Беларускую акадэмію мастацтва і з 1998 года прымае ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх выставах. Яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях аматараў сучаснага мастацтва ў Беларусі, Расіі, Германіі, Швейцарыi.

Больш падрабязна аб аўтары ygallery.by/painters/gallery/0000194/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Яно тут» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.