3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фарбы зямлі роднай

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Выстава жывапісу Міхася Ржавуцкага «Фарбы зямлі роднай» ў мастацкай галерэі “Беларт” (г.Мінск, вул. К.Маркса, 4).

На выставе да 65-годдзя Міхася Ржавуцкага прадстаўлены жывапісныя творы мастака 2011 г. Пераважную частку экспазіцыі складаюць краявіды, натхнёныя прыродай вакол в. Неманіца Барысаўскага раёна, дзе мастак апошнім часам жыве і працуе. Дакладныя натурныя назіранні ў яго кампазіцыях дапоўнены дэкаратыўным каларыстычным вырашэннем, што ў выніку надае адметнасць і індывідуальнасць кожнаму з яго твораў. Не меньш абаяльны нацюрморты мастака, найчасцей тут сустракаюцца някідкая прыгажосць палявых кветак і бэзу. Трэба адзначыць, што да жывапісу М. Ржавуцкі звярнуўся толькі ў апошнія пятнаццаць год і навучаўся самастойна, абапіраючыся на творчы вопыт сяброў мастакоў.  Але за гатыя гады ўжо набыў даволі шырокае кола паклоннікаў свайго таленту сярод прафесіяналаў і аматараў мастацтва. Спадзяемся, што новыя творы мастака выклікаюць не меньшую цікаўнасць. 

 Міхась Станіслававіч Ржавуцкі нарадзіўся ў 1947 г. у в.Сялітранкі Мінскай вобласці.
 У 1974 годзе скончыў Бабруйскую мастацкую вучэльню.
 З 1979 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
 Працуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка, шкло, дрэва) і жывапісу.
 Узнагароджаны шматлікімі дыпломамі і прэміямі Саюза мастакоў БССР, сярэбраным медалём ВДНГ СССР.
 Аўтар кнігі “Беларуская гліняная цацка”.
 Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 г.
 Творы знаходзяцца ў  музеях і ў прыватных зборах Беларусі, Расіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Германіі, Ізраіля, Кітая.

 Выстава працуе: 01.03.2012 –18.03.2012г.,  штодня з 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі.
 Тэл. 227 61 24

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фарбы зямлі роднай» в Минске, место проведения выставки  - «БелАрт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.