3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Берлін. Фотаздымкі

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

Выставу нямецкага фатографа Герыта Энгеля «Берлін. Фотаздымкі» праводзіць Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў Палацы мастацтва з 7 да 23 сакавіка 2012 года ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў.

Упершыню ў Беларусі гледачам прапануюцца 42 фотаздымкі, зробленыя Герытам Энгелем падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у свет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынес вялікі поспех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасля публікацыі яго фотапраекта «Manhattan. NEW YORK» ў 2006 годзе.

Усе фатаграфіі вытрыманы ў адным стылі, дзе архітэктурныя аб’екты адлюстраваны прадметна, на фоне белага неба, з мінімумам фарбаў і раўнамернай глыбінёй рэзкасці. Храналагічны парадак дазваляе прасачыць архітэктурную гісторыю Берліна ад пачатку XIII ст. (Царква св. Мікалая, 1230 г.) да XXI стагоддзя (Галерэя Хінтэр дэм Гісхаўс, 2008 г., праект Дэвіда Чыперфілда).

Будучы архітэктарам і фатографам адначасова, Герыт Энгель імкнецца вылучыць з дынамічнага гарадскога жыцця ўзоры самага трывалага і стойкага мастацтва, зробленага з цэглы і шкла, бетона і метала – архітэктуру як суму ўсіх гарадскіх збудаванняў.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) 7 сакавіка а 18 гадзіне.

З 29 сакавіка па 16 красавіка гэтага года арганізатары плануюць прапанаваць выставу Герыта Энгеля «БЕРЛІН. Фотаздымкі» таксама і гомельскім гледачам у Палацава-паркавым комплексе Румянцавых і Паскевічаў.

Герыт Энгель нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэн. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасцях архітэктура і фатаграфія. Жыве і працуе ў Берліне.

Дадатковая інфармацыя: (017) 2377119 Ігар Куксін
kuksin@minsk.goethe.org
www.goethe.de/minsk
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
Вул. Веры Харужай, 25/3,
220123 Мінск

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Берлін. Фотаздымкі» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.