3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Скарбы Нясвіжа

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

6 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Данілава «Скарбы Нясвіжа» ў падтрымку рэспубліканскай акцыі «Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года».

Віктар Мікалаевіч Данілаў, мастак-педагог, член ГА «Міжнародная гільдыя жывапісцаў», працуе ў жывапісе, графіцы, а таксама ў фотамастацтве. Шмат увагі ў сваёй творчасці ён аддае адлюстраванню гістарычных месцаў і помнікаў Беларусі: Міра, Заслаўя, Полацка і інш. Адзін з яго фоталетапісаў прысвечаны Нясвіжу, рэзідэнцыі знакамітых беларускіх князёў Радзівілаў.

У 2010 годзе стартавала рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца Беларусі». Яе мэта – зрабіць лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры больш даступнымі для жыхароў усіх куткоў Беларусі, садзейнічаць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных устаноў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны рэспублікі. У 2012  годзе культурнай сталіцай Беларусі выбраны Нясвіж.

У экспазіцыю фотавыстаўкі «Скарбы Нясвіжа» ўвайшло каля 60 работ Віктара Данілава, прысвечаных палацава-паркаваму комплексу, касцёлу Божага Цела, а таксама помнікам гістарычным, культурным і рэлігійным дзеячам, сучасным падзеям і святам Нясвіжа.

Выстаўка будзе працаваць да 27 сакавіка.

Тэл. для даведак:  293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by    
Прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Скарбы Нясвіжа» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.