3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

22 верасня 2009 года а 17-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай выстаўкі «Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе».
   

У Беларусі ўпершыню будуць экспанавацца каштоўнасці з азербайджанскага Музея мініяцюрнай кнігі. Гэта сумесны праект Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
   

Музей мініяцюрнай кнігі – прыватны музей, стваральнікам якога ў горадзе Баку з’яўляецца Зарыфа Салахава, заслужаны работнік культуры Азербайджана, прафесар па правах чалавека Інстытута Нацыянальнай акадэміі навук.
   

На выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе экспанавацца больш за 350 рарытэтаў з калекцыі дадзенага музея, выдадзеных у Азербайджане, Японіі, Германіі, Англіі, Францыі, Расіі, ЗША, Ізраілі, Саудаўскай Аравіі і іншых краінах свету. У тым ліку найбольш рэдкія – японскія мікракнігі фарматам 2х2 мм.
   

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама прадставіць цікавую калекцыю мініяцюрных выданняў. Яе храналагічныя межы  ахопліваюць XVII – XXI стст. У склад калекцыі ўваходзяць мініяцюрныя выданні XVII ст. знакамітых Эльзевіраў, у час якіх выданне мініяцюрнай кнігі ў Еўропе дасягнула сапраўднага росквіту. На выстаўцы будзе экспанавацца беларуская мініяцюрная кніга. У фондзе бібліятэкі захоўваецца тры беларускія мініяцюрныя выданні першай паловы ХХ ст. – кнігі, выдадзеныя ў Гомелі ў 1930 г., у Мінску ў 1932 г. і ў Баранавічах у 1948 г. Другая палова ХХ ст. будзе прадстаўлена мініяцюрнымі выданнямі прозы і паэзіі А. Міцкевіча, Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, В. Быкава, М. Танка, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, Л.В. Дранько-Майсюка і інш., а таксама выданнямі твораў замежных класікаў літаратуры.

 

Выстаўка “Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе” ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць з 22 па 30 верасня 2009 г.

Тэл. для даведак: 293-27-22, 293-27-67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

  • Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе 4539
  • Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе 4540
  • Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе 4541
  • Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе 4542
  • Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе 4543
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Азербайджан, Беларусь і сусветныя класікі ў мініяцюрнай кнізе» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.