Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Жывапіс раскрыжаванай душы

Мероприятие уже прошло

З 17 лютага па 13 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць юбілейную кніжна-ілюстрацыйную выстаўку «Жывапіс раскрыжаванай душы», прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння беларускага жывапісца, народнага мастака СССР і Беларусі М.А. Савіцкага (1922–2010 гг.).

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 дакументаў: кнігі, часопісы, паштоўкі, плакаты, рэпрадукцыі карцін мастака.

Цэнтральны раздзел экспазіцыі складаюць работы М. Савіцкага, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. У іх аснове – асабіста перажытае, бо мастак сам быў удзельнікам вайны і вязнем канцлагераў. Сярод экспанатаў – рэпрадукцыі знакамітых палотнаў “Партызаны”, “Партызанская Мадонна”, “Мадонна Біркенау” , а таксама серыі “Лічбы на сэрцы” і інш.

Трагічная тэма Чарнобыля, якая болем адазвалася ў сэрцы мастака, прадстаўлена на выстаўцы рэпрадукцыямі цыкла карцін “Чорная быль”. У іх расказваецца пра людскія пакуты і страты, чалавечую безвыходнасць, неабходнасць берагчы жыццё ад нашай жа няўважлівасці і нядбайнасці.

Экспазіцыя знаёміць таксама з рэпрадукцыямі палотнаў М. Савіцкага, ў якіх адлюстравана мірная стваральная праца, радасць жыцця, прыгажосць чалавека, з партрэтным жывапісам мастака, карцінамі на біблейскія тэмы, што сведчыць пра шматграннасць творчасці майстра.

Тэл. для даведак: 293-27-58
Прасп. Незалежнасці, 116, пам. 307, зала выяўленчых і відэадакументаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы