Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Мой край завецца Беларусь

Жанр Фото

Пра аўтара: Сяргей Плыткевіч нарадзіўся 7 жніўня 1963 года ў Гомельскай вобласці. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у газетах “Беларускі універсітэт”, “Чырвоная змена”, “Праца, “Народная газета”, у 1994 годзе стаў рэдактарам газеты “Туризм и отдых”,  у 2001 годзе заснаваў выдавецтва “Рифтур”. У 2006 годзе Сяргей Плыткевіч узначаліў часопіс “Фотомагия”, в 2008 – часопіс “Дикая природа”. Аўтар фотаальбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”, “Ад Полацка пачаўся свет”, “Палессе”, “Нечаканая Беларусь”, “Сердце Беларуси - Минщина” і інш. Па выніках рэспубліканскага конкурса “Искусство книги” фотаальбомы выдавецтва “Рифтур” на працягу трох год лічацца лепшымі, у персанальнай намінацыі Сяргей Плыткевіч лічыцца “Фотохудожником года” у 2007 годзе.

Пра фотаздымкі: У адрозненні ад большасці фотажурналістаў і фотамастакоў, для якіх фатаграфія з’яўляецца задачай і вынікам творчасці, Сяргей Плыткевіч разглядае яе як сродак для дасягнення мэты. А мэтай ён лічыць стварэнне для Беларусі вобраза сучаснай еўрапейскай дзяржавай, якая захавала свае глыбокія карані. І таму ў сваёй працы Сяргей пачаў выкарыстоўваць будаўнічыя і пажарныя вышкі, паветраныя шары, верталёты, самалёты. Безумоўна, усё гэта ўскладняе творчы працэс, але вынік таго годны.

Пра выставу: у гэтай выставе аўтар хоча пераканаць усіх, што прыгажосць можна знайсці ў любым куточку нашай зямлі. Гэта можа быць нават балота, частка паваленага лесу ці невялічкае возера , якое з’явілася, дзякуючы плаціне баброў. Галоўнае – мець магчымасць пабачыць гэту прыгажосць і данесці яе да гледача. Любому мастаку наша зямля можа прадаставіць  поўную магчымасць для самарэалізацыі. І гэта таксама, па меркаванню Сяргея Плыткевіча, павінна выклікаць у людзей пачуццё павагі да сваёй радзімы.

Выстава працуе на працягу месяца (да 30 верасня) з 10.00 да 20.00, субота, нядзеля – 10.00-18.00, выходны – пятніца.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы