Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Прэзентацыя двухтомнага выдання «Браслаўшчына. Памяць і сучаснасць»

Мероприятие уже прошло

1 сакавіка 2012 г. а 11.00 у аўдыторыі № 304 Філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Карла Маркса, 31) адбудзецца прэзентацыя двухтомнага выдання “Браслаўшчына. Памяць і сучаснасць” пад рэдакцыяй праф. Эльжбеты Смулковай.

Двухтомная публікацыя “Браслаўшчына. Памяць і сучаснасць” з’явілася ў выніку польска-беларускага навуковага супрацоўніцтва. Яна прадстаўляе актуальную соцыялінгвістычную сітуацыю і стан беларускіх, польскіх і літоўскіх гаворак, на якія моцна ўплывае руская мова. Высновы зроблены на падставе палявых даследаванняў, якія праводзіліся сярод вясковага насельніцтва ў 1997 – 2007 гадах у многанацыянальным Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці на Беларусі. Пасля змены дзяржаўных межаў у яго склад увайшла значная частка былога Браслаўскага павету Віленскага ваяводства.

Моўная сітуацыя прадстаўлена на фоне гісторыі рэгіёну і калектыўнай памяці яго жыхароў. Выбраныя расповеды і дыялогі, у якіх узгадваецца досвед Другой Сусветнай вайны, расказваецца аб міграцыях насельніцтва, цяжкасцях пасляваеннага жыцця і сённяшніх днях, а таксама аб праблемах самаідэнтыфікацыі рэспандэнтаў і іх стаўленні да розных моў, што суіснуюць у рэгіёне, складаюць ІІІ частку тома, названую Сведчанні насельніцтва.

Удзельнікамі прэзентацыі будуць навуковы рэдактар і сааўтар праф. Эльжбета Смулкова (Польшча), рэцэнзент праф. Генадзь Цыхун, сааўтары Вольга Гушчава, Алена Казанцава, Анатоль Вялікі, Алесь Смалянчук, Ірына Будзько (Беларусь) і інш. Мадэратар – Сяргей Важнік.

Праект арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і Кафедрай тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы