Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Рэспубліканская мастацкая выстаўка

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

17 лютага 2012 г. у 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі работ лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, ДУА “Інстытут культуры Беларусі”, УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

Рэспубліканская мастацкая выстаўка – справаздачная творчая акцыя, якая мае свае добрыя традыцыі і шырокае грамадскае прызнанне. Прапанаваная выстаўка з’яўляецца вынікам творчай працы маладога пакалення мастакоў, прадстаўнікоў сучаснай мастацкай школы Беларусі, якія сталі пераможцамі значных конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Удзельнікамі з’яўляюцца лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, адзначаныя спецыяльным фондам у 2010 – 2011 гг., а таксама таленавітая моладзь з ліку студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і інш.

Сёння створаны добрыя ўмовы для пошуку, станаўлення і развіцця юных творцаў. Гучныя імёны маладых мастакоў, такіх як Вольга Мельнік-Малахава, Ганна Конанава-Грыгалец, Паліна Корзун, іх погляд на сучаснае мастацтва зацікавяць наведвальнікаў выстаўкі. Наватарства, прагрэсіўнае слова ў свеце колеру і формы – усё гэта характарызуе творчасць маладых мастакоў Беларусі. У сваіх творах яны адлюстроўваюць любоў да роднага краю, народныя традыцыі, а таксама сваё стаўленне да жыцця.

Выстаўка будзе працаваць з 17 лютага па 13 сакавіка 2012 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцая пл., 1 (Палац Рэспублікі).
Мы працуем: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак, кантактны тэл.: 227-26-12.
ДУА “Інстытут культуры Беларусі” – 281-33-81.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы