3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Непасрэдныя»

Мероприятие уже прошло

Жанр Relation Art

Раман Аксёнаў. Прэзентыцыя праекта-пераможцы конкурсу для маладых мастакоў Smart Art «Непасрэдныя».
14.02 – 01.03.2012

Праект «Непасрэдныя», які стаў пераможцам конкурсу Smart Art, уяўляе з сябе сацыяльны эксперымент. Раман Аксёнаў запрасіў у галерэю людзей, якія не звязаны з культурай, больш за тое: многія з іх ніколі не наведвалі мастацкія выстаўныя прасторы. Рэакцыя такіх персанажаў – «непасрэдных» – на эксперымент з’яўляецца асноўным аб’ектам вывучэння. Сябе мастак перайменаваў у «пасрэднага», то бок залежнага ад сістэмы мастацтва. З газетных абвестак і гарадскіх пошукаў, абяцаючы наведвальнікам «фуршэт і славу», мастак плануе адшукаць і прывабіць у галерэю зацікаўленых у мерапрыемстве жыхароў горада. Падчас «VIP-адкрыцця» гледачам было прапанавана паспрабаваць самастойна намаляваць нешта на палатне, падзяліцца сваім меркаваннем пра атрыманы досвед і сістэму мастацтва. Вынік эксперымента – палотны, аб’екты, дакументы, відэа-інтэрв’ю – будуць апублікаваны на выставе.

Выстава дэманструе класічны прыём сацыяльна ангажаванага мастацтва (якое таксама называюць мастацтвам узаемадачыненняў, relation art, калабарацыйным мастацтвам), калі глядач з’яўляецца стваральнікам твора, а мастак адыходзіць на другі «пасрэдны» план. Relation Art вельмі папулярны ў замежжы, ён прываблівае гледачоў сваім эксперыментатарскім духам і непрадказальным вынікам.

Конкурс быў заснаваны галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» і кампаніяй velcom і адрасаваны маладым мастакам-пачаткоўцам з Беларусі (ад 16 да 30 гадоў уключна), якія працуюць у сферы сучасных візуальных мастацтваў. Пры гэтым аўтарскі выбар візуальных медыя, наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не мелі значэння.

Нагадаем, што 15 красавіка 2011 года журы конкурсу выбрала шэсць канцэпцый з пяцідзесяці дасланых на конкурс. Разам з Раманам Аксёнавым на наступны этап прайшлі група txyz.info (Саша Іўлеў, Воля Карэлькіна, Кацярына Шах), Мікалай Бялько, Група FAU (Іван Краўцоў, Арцём Паламаны), Таццяна Прудзіннік, дуэт Андрэя Анкуды і Тараса Калягіна. Раман Аксёнаў стаў пераможцам конкурсу і выйграў права рэалізацыі персанальнай выставы ў галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

У склад прафесійнага журы ўвайшлі: Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Валянціна Кісялёва, Дзіна Цыбульская, Вольга Шпарага, Сяргей Кірушчанка.

Аргкамітэт конкурсу: куратар конкурсу — Сяргей Шабохін (мастак, арт-актывіст), каардынатар конкурсу — Ганна Чыстасердава (арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»).

Прэзентацыя праекта “Непасрэдныя” працягнецца з 14 лютага па 1 сакавіка 2012 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Адкрыццё адбудзецца 14 лютага а 19-й гадзіне, уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
26 февраля 2012 в 17:28

Очень позитивная выставка получилась :)

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Непасрэдныя»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.