Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр «Мама Му чытае»

Мероприятие уже прошло

12 лютага (нядзеля) у кнігарні “логвінаЎ” у межах “Месяца шведскай літаратуры” адбудзецца ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр “Мама Му чытае” ды Юі і Тумаса Вісландэраў “Малы і Білан”, з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр і яе беларускай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі. Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” прадставіць сваю версію Мамы Му. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце! Пачатак а 14.

Усім дзеткам - падарункі!

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) Шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса быў угнараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы