3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Верацяно цішыні»

Мероприятие уже прошло

Жанр Объекты

1 лютага 2012 г. у 17.00 у малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкага шкла Алены Атрашкевіч «Верацяно цішыні».

Алена Атрашкевіч заяўляе свой праект як канцэптуальны – робіць аб`екты, працуе з прасторай і размаўляе з гледачом мовай складаных філасофскіх структур. Творы зроблены ў спалучэнні з металам і дрэвам. Аб`екты А.Атрашкевіч выкананы ў традыцыйных гутных тэхніках – ліцця ў форму, спякання і дапрацоўкі паверхні з шліфоўкай і паліроўкай. Аўтар увасабляе неасязальныя паняцці часу і цішыні праз крышталёвую празрыстасць шкла.

«Верацяно цішыні – гэта дотык імгнення. Адчуванне знаходжання дзесьці паміж імгненнямі дазваляе суаднесці засяроджаную цішыню моманту і глабальных часовых фрагментаў, што нараджае абсалютнае перакананне, што час – гэта найвялікшая ілюзія. Хуткасць аб’екта не роўная адлегласці, падзеленай на час.
Хуткасць кроку, бегу, падаючых пялёсткаў, успамінаў, павольна, своечасова, вагон часу, 5 см/с, позна, учора, у I ст. да н.э., адначасова, цэлая гадзіна, двое сутак, ніколі, у хуткім часе, планаваць, забыцца, прачнуцца, праз хвіліну…
Ці магчыма зняць адбітак, злепак з выслізгваючага часу, аблекчы яго ў форму, сімвалічна выявіць шляхі яго знікнення?
» (А.Атрашкевіч)

АТРАШКЕВІЧ Алена Міхайлаўна


Нар.14.03.1977 у Мінску. У 1995 г. скончыла мастацкі ліцэй № 26 г.Мінска. У 2000 г. скончыла БДАМ (спецыялізацыя «шкло» кафедры ДПМ). У 1999 – стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. З 2004 – сябра БСМ. З 2001 па 2007 гг. – мастак Барысаўскага крыштальнага завода. У 2005-2006 гг. – мастак-дызайнер унітарнага прадпрыемства «Енісей». З 2007 г. – выкладчык кафедры ДПМ БДАМ.

Дыплом Украінскай акадэміі мастацтваў за творчыя дасягненні ў галіне мастацкага шкла (2010).

З 1998 г. прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках і праектах (Германія, Венгрыя, Польшча, Латвія, Літва, Расія, Украіна).


Выстаўка працягнецца па 11 лютага 2012 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Верацяно цішыні»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.