3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лукаш Баксік: Мацэвы штодзённага ўжытку

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

2 лютага а 16.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка фатографа Лукаша Баксіка “Мацэвы штодзённага ўжытку”. А 17.00 гадзіне адбудзецца дыскусія з аўтарам выставы Лукашам Баксікам.

Мацэвы – “камень, узведзены над пахаваннем”, габрэйскія надмагільныя пліты, камяні. Яны аздоблены разнастайнымі сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы. Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.

Больш за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры – пясок з іх, змяшаны з чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў. Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі, умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на іўрыце.

Лукаш Баксік сочыць за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў. Ён знаходзіць збудаванні з яўрэйскіх мацэваў, сутыкаецца з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці забыўся сцерці яўрэйскія літары, размаўляе з людзьмі, якія ведаюць, што маюць на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрывае гісторыю сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят гадоў пасля Халакоста.

Мацэвы штодзённага ўжытку” – гэта пачатак вялікага праекта. Яго аўтар – Лукаш Баксік імкнецца адшукаць мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на яўрэйскія могілкі. Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.

Калектыў:
Лукаш Баксік – аўтар праекта
Эва Тоняк – куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір – кансультант
Малгажата Шчэнсняк – афармленне выставы

Інфармацыя пра аўтара:
Лукаш Баксік (1975) – фатограф, галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі “Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў 2005 годзе выстава “Другая страва па-польску”, якая распавядала пра выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі “папаліяў”, сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.

Арганізатары:
Таварыства Габрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, Музей гісторыі Польскіх габрэяў,
Фонд Аптаўн, Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Галоўны фундатар: Trevor Gile
Ганаровы апякун: галоўны рабін Польшчы Міхаіл Шудрых
Арганізацыя выставы ў Мінску стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лукаш Баксік: Мацэвы штодзённага ўжытку» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.