3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Геаметрыя адзіноты

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

25 студзеня 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца фотавыстава члена творчага саюза “Фотамастацтва” і фотаклуба “Мінск” Надзеі Дзегцяровай.

Выстава стрыт-фатаграфіі “Геаметрыя адзіноты” – своеасаблівы філасофскі роздум аб стане чалавека ў тэхнапрасторы сучаснага горада. Эпіграфам да выставы сталі радкі Іосіфа Бродскага: “Одиночество есть человек в квадрате”.

Надзея Дзегцярова задаецца пытаннем: “Што можа выглядаць больш адзінокім, чым кропка на плоскасці?” І сама на гэта пытанне адказвае: “Хіба што сілуэт чалавека ў вялікім горадзе. У горадзе, што так падобны на мурашнік са шкла і бетона, дзе будынкі як клеткі з кратамі аконных пераплётаў. Горад – гэта прастора, сціснутая GPS-каардынатамі, ашчаціненая кар’ернымі вяршынямі, якія вабяць нас бляскам граней на чыіхсьці вушах і пальцах. Гэта вяршыні, якія нам давядзецца ўзяць, і куты, у якія мы забіваемся. Нас мільёны ў гэтым горадзе, і ён размежаваны для нас дзелавымі кантактамі, сферамі сувязяў па інтарэсах і адрасамі людзей, намёртва ўпісаных у нашу памяць. Мы рэдка каму рады за межамі гэтых рамак і прабягаем кожны дзень каля тысяч такіх, як мы, не заўважаючы, як святло малюе на халодных сценах праекцыі нашай адзіноты.

Надзея Дзегцярова – удзельніца шматлікіх фотавыстаў і праектаў. Мае чатыры персанальныя выставы. У 2007 годзе заняла другое месца на конкурсе лічбавай фатаграфіі «Драйв», а ў 2008 годзе - першае месца на конкурсе “Мінскія фатаграфіі. Гараджане”. Атрымала гран-пры на конкурсе вэб-журналістыкі “YOUSMI MEDIA AWARDS’10”.

Выстава будзе працаваць з 25 студзеня па 11 лютага 2012 года.

Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Геаметрыя адзіноты» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.