Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Прэзентацыя кнігі Сяржука Сыса «Стрэмка»

Мероприятие уже прошло

26 студзеня (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасці 37а адбудзецца прэзентацыя паэтычнай кнігі Сяржука Сыса “Стрэмка”.

Стрэмка” распачала сваё вандраванне ў серыі “Кнігарня пісьменніка” на Каляды і ўвабрала ў сябе лепшыя творы паэта за два дзесяцігоддзі ягонай творчасці. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, па-майстэрску інтэрпрэтаваныя ў сучаснасць, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, чакаюць вас у гэты вечар.

А яшчэ: выступы вядомых літаратараў, мастакоў, бардаў, і – вядома – удзячны аўтограф аўтара.

Такім парадкам, 26 студзеня. Кнігарня «логвінаЎ» на Незалежнасці 37а. Пачатак а 18-30.

Уваход – вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы