3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Адкрыццё выстаўкі творчых работ навучэнцаў мастацкага каледжа імя А.К.Глебава

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

27 студзеня ў 18.00 ў камернай зале імя Л.П.Аляксандроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі творчых работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава апошняга 10-годдзя і прэзентацыя юбілейнага каталога, дзе прадстаўлены курсавыя і дыпломныя работы, якія адлюстроўваюць сучасны стан мастацкай школы.

Адна са старэйшых і самых аўтарытэтных у нашай краіне сярэдніх спецыяльных устаноў у сферы культуры – Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.А.Глебава – у гэтым годзе адзначае свае 65-годдзе. Менавіта тут атрымалі першыя ўрокі прафесіяналізму народныя мастакі Беларусі Міхаіл Савіцкі, Георгій Паплаўскі, Арлен Кашкурэвіч, Васіль Шаранговіч, Віктар Грамыка, Май Данцыг, Леанід Шчамялёў. У сценах гэтай навучальнай установы ў пасляваенны час пачалося фарміраванне беларускай школы выяўленчага мастацтва.

Мінскае мастацкае вучылішча было заснавана ў 1947 годзе. Першыя гады існавання заняткі праходзілі ў памяшканнях Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. Таму менавіта тут, у сценах Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, адбудзецца першая юбілейная выстаўка каледжа.

Традыцыйна ў цырымоніі прымаюць удзел: прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкіх музеяў і галерэй, Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама народныя мастакі Рэспублікі Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Адкрыццё выстаўкі творчых работ навучэнцаў мастацкага каледжа імя А.К.Глебава» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.