3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

20 студзеня 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным”. У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы таленавітага мастака, выкладчыка Гунефы Мацюшэнкавай, а таксама работы яе вучняў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх ВНУ краіны: стыпендыятаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Міхаіла Дайлідава, Алены Леановіч, Іллі Падалка, Зухры Міхайленка, а таксама Віктара Паляшчука, Таццяны Мацко і Сяргея Марыніча.

Гунефа Мацюшэнкава працуе ў тэхніцы акварэлі, батыка і габелену. Мастак увесь час эксперыментуе, сумяшчае розныя тэхнікі, шукае новыя выразныя сродкі. На выставе “Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным” будуць прадстаўлены акварэльныя работы аўтара.

Эпіграфам да сваёй выставы Гунефа Мацюшэнкава выбрала радкі Стэндаля: “Ва ўсіх відах мастацтва неабходна самому зведаць тыя пачуцці, якія жадаеш выклікаць у другіх”. Паглыбленне ва ўнутранае жыццё прыроды, а таксама і ўласнай душы, прывяло да тых пачуццяў, якія дазволілі мастаку адлюстраваць ў сваіх пейзажах сугучнасць настрою чалавека і стану прыроды.

Гунефа Мацюшэнкава – не толькі таленавіты мастак, але і выбітны педагог. З 1985 г. яна выкладае кампазіцыю ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. За плённую педагагічную дзейнасць была ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі (2000 г.), а таксама значнай колькасцю грамат, дыпломаў, падзяк, як кіраўнік конкурсных работ навучэнцаў ДМШ у такіх краінах, як Беларусь, Польшча, Славенія, Македонія, Германія,Чэхія, Расія, Украіна, Бразілія, Літва, Нідэрланды, Японія. Сярод вучняў Гунефы Мацюшэнкавай – лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў і фестываляў (усяго больш за 350 узнагарод), а таксама 15 стыпендыятаў спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выстава будзе працаваць з 20 студзеня па 11 лютага 2012 года. Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Суб’ектыўнае ў аб’ектыўным» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.