3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Сцэнічная прастора» Любові Сідзельнікавай

Мероприятие уже прошло

20 студзеня а 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (Музычны зав., 5) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Любові Сідзельнікавай “Сцэнічная прастора”.

Візуальны вобраз — адзін з галоўных складнікаў спектакля. Увасобіць яго ў сцэнічнай прасторы, ствараючы такім чынам непаўторны воблік новай пастаноўкі, — вось асноўная задача тэатральнага мастака. Менавіта ў абмежаванай, здавалася б, прасторы сцэны, фантазія мастака знаходзіць бязмежную магчымасць для творчасці. Па сутнасці ён стварае новы свет, у якім будуць жыць і дзейнічаць героі той ці іншай гісторыі. Пад час работы над спектаклем, на ўсіх этапах яго падрыхтоўкі — ад нараджэння ідэі да прэм’еры — мастак існуе, як быццам, у іншай рэальнасці, якая на гэты момант і з’яўляецца сапраўднай і адзінай для яго.

На творчым шляху Любові Сідзельнікавай такіх міні-рэальнасцяў было больш за тры дзясяткі. Цікава, што самыя значныя і яркія яе работы непарыўна з’яднаныя з музычным мастацтвам. На яе рахунку — сцэнаграфія і касцюмы да спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і шэрагу іншых беларускіх і замежных калектываў.

У экспазіцыі, прадстаўленай у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, сабраны эскізы дэкарацый, макеты і касцюмы, створаныя Любоўю Сідзельнікавай з 1995 па 2011 гг. Гэта мастацкае афармленне спектакляў “Чорны квадрат” (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі); “Карлік Нос” і “Восеньская саната” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы); “Горад майстроў”, “Кашчэй Бессмяротны”, “Марная засцярога” (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ); “Пікавая дама” (Сербскі народны тэатр, г. Новы Сад, Сербія); “Баль кветак”, “Прывітанне, Брадвей”, “Бабскі бунт”, “Мая жонка — падманшчыца”, “Званочак”, “Шлягеры неапалітанскага квартала”, “Чароўная лямпа Аладдзіна”, “Шчаўкунок” (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр).           

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел калегі Любові Сідзельнікавай — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч і артысты тэатра Кацярына Дзегцярова, Ганна Бяляева і Арцём Хамічонак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Сцэнічная прастора» Любові Сідзельнікавай» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.