3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Неосарматский портрет

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Коллективная выставка молодых белорусских художников (живопись и скульптура).

 

Открытие - 08 июня в 17-00. (фото в прикр. файле)

Сарма́цкі партрэ́т - форма параднага рыцарскага партрэту, ўласьцівая выяўленчаму мастацтву ВКЛ пэрыяду 15-18 стагодзьдзяў.

Дадзены партрэтны жанр быў часткай агульнае ідэалёгіі сарматызму, што панавала ў той час на абшарах Рэчы Паспалітае. Паводле гэтай міфічнай ідэалёгіі ўся шляхта лічылася нашчадкамі плямёнаў сарматаў, што ў 3 ст. – 4 ст. н.э. насялялі прычарнаморскія стэпы, а пазней зышлі на поўнач ды зьніклі з мапы гісторыі. Сарматызм стаўся сьветапоглядам, культурай і ладам жыцьця шляхты.

Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадным аддзеньні, у атачэньні прадметаў, што адлюстроўвалі ня толькі мадэль, яе унутраны сьвет, характар, але й перадавалі прыналежнасьць да тое ці іншае саслоўнае групы насельніцтва, дазвалялі даведацца пра становішча асобы ў грамадстве. Сармацкі партрэт, як асобны стыль “жывапіснага натуралізму”, быў арыентаваны ня толькі на выяву твару чалавека. Гэты жывапісны стыль нёс у сваёй аснове й новае разуменьне пэйзажу і асяродзьдзя пражываньня чалавека. Узрастала імкненьне да адлюстраваньня матар’яльнасьці й аб’ёмнасьці твараў і фігураў.У гэты час на Беларусі працавала шмат іншаземных майстроў, сюды прывозіліся творы з розных эўрапейскіх краінаў. Разам гэта стварала спрыяльную глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фармаваньня яго нацыянальных рысаў. У выніку сярод тыповых рысаў сармацкага партрэту можна знайсьці й элемэнты рэнэсансу і маньярызму, а таксама, ў пазьнейшы час, і барока. Буйнымі цэнтрам партрэтнага жывапісу ў ВКЛ былі Вільня, Нясьвіж, Супрасьль, Слуцак.

У 20 ст. адбылося адраджэньне жанру сармацкага партрэту, у выніку  праекту рыцарскага клюбу “Жалезны воўк” і беларуских мастакоў А. Елізарава, В.Івашкевіча,А. Мікалаева, Ю.Шайковай(Хінтэманн), а таксама К.Шмидт з Германии . Сармацкі партрэт ня толькі адрадзіўся на глебе старых традыцыяў, але й атрымаў далейшае разьвіцьцё ў розных стылях сучаснага жывапісу. Так з’явілася новае адгалінаванне “Сарматызма”- Нео-Сарматызм.
 
Творчае аб’яднанне “Жалезны Воўк” створана ў 1997 годзе як клуб гістарычнай рэканструкцыі, ў Наваполацку. У працэсе сваёй дзейнасці, творчы дыапазон калектыва быў значна пашыраны. Сябры клуба удзельнічалі ў рыцэрскіх фэстах,тэатральных пастаноўках,знімаліся ў кіно, а з прыходам мастакоў пачаўся творчы працэс і ў выяўленчым мастацтве. З 2003 арганізаваны шэраг выставаў “Неа-Сармацкага партрэта”. Да праэкта далучаюцца новыя мастакі і зараз кола “сарматыстаў” пашыраецца за межы Беларусі.  

 

Подробнее...

 

Для тых, хто жадае ствараць сучасную гісторыю разам з намі, наш E-mail: ironwolf@tut.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

  • Неосарматский портрет 4091
  • Неосарматский портрет 4092
  • Неосарматский портрет 4093
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Неосарматский портрет» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории белорусского кино».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.