3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Дух Гiсторыi»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

З 25 студзеня па 04 лютага 2012 г. у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) пройдзе Дабрачынная выстава жывапісу і касцюмаў “ДУХ ГІСТОРЫІ” з мэтай збору сродкаў для рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Комплекс былога палаца Святаполк-Чацвярцінскіх у г.п. Жалудок” (сумесна з аддзелам культуры шчучынскага райвыканкама і к/с “Беларусьфільм”).

Адкрыццё выставы – 24 студзеня 2012 г.

Справки по тел: 227-10-75

Здабыткі мінула не церпяць раўнадушнасці, гістарычнае мінулае з’яўляецца неад’емнай часткай сучаснага жыцця, фундаментам у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці.

У Шчучынскім раёне налічваецца каля шасцідзесяці аб’ектаў, якія маюць значэнне як з пункту гледжання гісторыі, так і мастацтва. Кожны з іх мае асабісты лёс, выклікае інтарэс.

Маўклівым сведкам гісторыі застаўся палацавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх у г.п. Жалудок. Яго пабудова пачалася яшчэ пры Тызенгаузах у 1823г., сціплыя да архітэктурных патрабаванняў, яны разгарнулі буйны цудоўны парк, які меў сваю сістэму алей і сцежак, нават была зроблена каменная лава, на якой гаспадар выгравіраваў дату заснавання сядзібы “1823”. Асноўная перабудова адбылася ў 1908г. пры Л.Святаполк-Чацвярцінскім. Знакаміты італьянскі архітэктар У. Марконі спраектаваў магутны палац, у якім спалучаюцца рысы мадэрна і барокка. Апрача таго сям’я мела свой вінакураны і дрэваапрацоўчы завод. Да распаду СССР на тэрыторыі сядзібы размяшчалася ваенная частка. Пра той перыяд яе жыцця палаца сёння нагадвае выява чырвонай зоркі над галоўнай лесвіцай, прагнілая сцэна актавай залы. У пачатку 1990-х палац перайшоў ва ўласнасць дзяржпрадпрыемства "Конус" з Ліды, якое падпарадкоўваецца Нацыянальнай акадэміі навук да якога належыць і зараз.

Гэты комплекс быў сведкам розных гістарычных падзей, меў сваё нараджэнне, росквіт і заняпад. Помнік архітэктуры здолеў увайсці ў гісторыю айчыннага кіно – знакаміты фільм “Масакра” рэжысёр А.Кудзіненка. Кадры працы над знакамітай стужкай дазваляюць прадставіць вобраз палаца ў хвіліны, калі ў ім было жыццё.

У верасні 2011г. палацава-паркавы комплекс набывае іншую форму існавання – маляўнічы твор, які адлюстроўвае не толькі графічныя характарыстыкі свайго прататыпу, але перадае змест і глыбіню усіх этапаў існавання помніка архітэктуры. Група выпускнікоў акадэміі мастацтаў два дні працавала над стварэннем жывапісных твораў. Мастакі здолелі за гэты кароткі час не толькі напоўніцца эстэтыкай і таямнічай атмасферай комплекса былога палаца, але і стварыць якасны паэтычны цыкл мастацкіх эскізаў. Адметная асаблівасць цыклу – імпрэсіаністычнасць мастацкага вырашэння і аптымістычнасць вобразнага зместу. У гурт мастакоў уваходзілі: Наталля Табушава, Аляксей Навумчык, Наталля Белавусава, Марына Барысенкава, Дар’я Шышкова.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Дух Гiсторыi»» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории белорусского кино».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.