3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Музычны свет Станiслава Манюшкi

Мероприятие уже прошло

Вернісаж адбудзецца ў Інфармацыйна-выставачным цэнтры ЦНБ НАН Беларусі па адрасе: г.Мінск, вул. Сурганава, 15, 1 паверх, пак.110.

У цэрэмонии адкрыцця прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнай місіі Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, беларускія навукоўцы, супрацоўнікі музеяў і галоўных бібліятэк.

Экспанатамі выставы “МУЗЫЧНЫ СВЕТ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ” з’яўляюцца пяцьдзесят восем кніг з фонду аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў, а таксама з агульнага фонду ЦНБ НАН Беларусі. На выставе прадстаўлены не толькі ўнікальныя прыжыццёвыя і пасмяротныя выданні твораў Станіслава Манюшкі, але і кнігі, прысвечаныя даследаванням творчасці кампазітара.

Сярод экспанатаў – экзэмпляры, выдадзеныя ў тыпаграфіях Вільні, Кракава, Варшавы, Познані, Вроцлава, Гданьска, Санкт–Пецярбурга, Мінска. Выклікаюць цікавасць прыжыццёвыя выданні кампазітара – нотны запіс “Паходной песні ліцвінаў” Станіслава Монюшкі (Syrokomla W. Córa Piastów. Powieść wierszem z dziejów litewskich przez Władysława Syrokomlę. Z muzyką St. Moniuszki – Wilno, 1855), нотныя зборнікі песень “Лірнік вясковы Уладзіслава Сыракомлі” (Moniuszko S. Lirnik wioskowy Władysława Syrokomli. – Wilno, Dr. Zawadzkiego; Нотны зборнік "Nad Nidą". – Wilno, Dr. Zawadzkiego), зборнік вершаў “Гутаркі і рытмы. Уладзіслава Сыракомлі” , у якім асобныя творы прысвечаныя С. Манюшцы (Syrokomla, W. Gawędy i rymy ulotne. Władysława Syrokomli. Poczet nowy – Wilno, 1854).

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены даследаванні творчасці кампазітара: прыжыццёвае выданне “Успаміны з галіны мастацтва ў Літве ў 1857 г.” (Laskarys, J. Wspomnienie z dziedziny sztuk pięknych na Litwie w roku 1857 // Teka Wileńska. – 1858); кнігі вядомага польскага кампазітара, педагога, музыказнаўцы Вітольда Рудзінскага; кампазітара і музыкальнага крытыка Станіслава Невядомскага; музыказнаўцы і кампазітара Здзіслава Яхімецкага. Сярод экспанатаў неабходна адзначыць біяграфічны нарыс Баляслава Вільчынскага "Станіслаў Манюшка" (1900), а таксама каталог экспанатаў выставы, прысвечанай творчасці кампазітара (Вільна, 1932 г.); рукапісныя нотныя запісы песень "Саколікі", "Каля хацінкі" (тэкст у перакладзе Янкі Купалы на музыку С. Манюшкі) з фонда № 31 “Ларыса Геніюш” (вопіс № 1, адз. зах. 918); кнігі з аўтографамі беларускіх даследчыкаў творчасці С. Монюшкі (А. Мальдзіс, У. Мархель, Б. Смольскі).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Музычны свет Станiслава Манюшкi» в Минске, место проведения выставки  - «Інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.