3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Шляхамі Тараса Шаўчэнкі

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

22 красавіка 2009 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бiблiятэкі Беларусi (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі «Шляхамі Тараса Шаўчэнкі».

У 2009 годзе сусветная грамадскасць адзначае 195-годдзе з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі, жыццё і творчасць якога цесна звязаны і з Беларуссю.

Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі арганізуе мастацкую выстаўку «Шляхамі Тараса Шаўчэнкі». Выстаўка адбудзецца па выніках работы пастаяннай творчай экспедыцыі мастакоў Львоўскага Палаца мастацтваў. Па тэрыторыі Украіны мастакі адолелі 9 тыс. км, наведалі Літву, Казахстан, Расію, дакладней Маскву і Санкт-Петярбург, у чэрвені 2008 года ўдзельнікі экспедыцыі пабывалі на Беларусі. Падчас гэтага творчага падарожжа было створана звыш 100 палоцен, узнікла ідэя стварыць пакой-музей Тараса Шаўчэнкі ў Львове. Ажыццявіў гэту задумку дырэктар Львоўскага Палаца мастацтваў Раман Наканечны.

У падарожжы па мясцінах, дзе давялося бываць Шаўчэнку, прынялі ўдзел 26 мастакоў, сярод якіх як маладыя творцы, так і прызнаныя майстры: народны мастак Украіны Зяновій Кецала, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Т. Шаўчэнкі Уладзімір Пацік, заслужаны мастак Украіны Яўген Манішын, галоўны мастак львоўскага Палаца мастацтва Арэст Скоб і іншыя вядомыя творцы. Некаторыя з майстроў прымуць удзел у адкрыцці выстаўкі «Шляхамі Тараса Шаўчэнкі» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены жывапісныя работы, фотаздымкі, а таксама філатэлічныя стэнды, прысвечаныя Т.Р. Шаўчэнку. У галерэі «Ракурс» будзе разгорнута кніжная экспазіцыя, якая прэзентуе дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя Шаўчэнку як мастаку і паэту. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Шляхамі Тараса Шаўчэнкі» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.