3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Душа даспеха»

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка костюмов

27 снежня 2011 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі Алены Каляснікавай-Ількавец «Душа даспеха».

Сапраўдныя рыцарскія часы скончыліся палову тысячагоддзя таму. Але за пяць соцень гадоў аповеды пра подзвігі, бітвы і гераічныя вобразы не забыты. Душы вялікіх герояў сёння абараняюць нас сваёй светлай духоўнасцю і з’яўляюцца прыкладам адданасці, годнасці, мужнасці, вернасці слову гонару, любові да радзімы і да жанчыны. Менавіта да іх я звяртаю свой творчы праект ”Душа даспеха”.

Фантастычныя абагульнёныя вобразы герояў сярэднявечча(сучасных Англіі, Іспаніі, Францыі, Італіі, Германіі) я паспрабавала ўявіць і ўвасобіць у незвычайным “жывым” і цёплым матэр’яле – воўне, якім можа быць не толькі даспех для душы, але якой можа быць душа ў даспеха.

Душа героя пасля заканчэння зямнога шляху пакідае не толькі ўспамін, але і частку сябе ў сваіх даспехах, тым самым надзяляючы іх асабістым жыццём. І сення мы можам толькі пабачыць і дакрануцца да стальнога адзення, пакінутага нам рыцарамі мінулых часоў, але ж святло душы даспеха ўбачыць чалавеку не дадзена, мы можам толькі паспрабаваць ўявіць і, магчыма, адчуць іх светлую чысціню…

Алена Каляснікава-Ількавец нарадзілася ў горадзе Мінску 10 мая 1985 года. Скончыла Беларускі рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка (1997-2004гг.). Пасля атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Дызайн касцюма і тканін” у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2004-2009гг.).

З 2009 года з’яўляецца мастаком-пастаноўшчыкам у Дзяржаўнай установе “Заслужаны калектыў “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”. Стварыла сцэнаграфіі для спектакляў: “Мае рукі”(рэж. С.Анцялевіч), “Хлам”(А.Марчанка),” Квакі і Квокі”(Я.Лёгкін), “Муха-цакатуха” (Я.Лёгкін), “Прыгоды Чыпаліна” (Я.Лёгкін). З’яўляецца сааўтарам роспісаў на гістарычна-рэлігійную тэму для дзіцячай школы ў Доме Міласэрнасці г.Мінска. Творчыя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях розных краін: Кітай, ЗША, Расія, Германія, Беларусь.

Працуе ў розных тэхніках ДПМ і жывапісу, стварае аўтарскія і тэатральныя касцюмы.

Выстаўка працягнецца па 14 студзеня 2012 г.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Душа даспеха»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.