3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Белавежскае дзіва», «Повязь часоў» і «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

14 красавіка 2009 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) Нацыянальная бiблiятэка Беларусi сумесна з выдавецтвам «Баларусь» праводзіць прэзентацыю новых выданняў: фотаальбомы «Белавежскае дзіва», «Повязь часоў» і «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».

У мерапрыемстве прымуць удзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь І.А. Лапцёнак, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» А.Р. Сталяроў, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь» Я.Я. Аляксейчык, складальнікі і аўтары тэксту фотаальбома «Белавежскае дзіва» І.І. Бышнёва і М.Д. Чэркаса і аўтар альбома «Повязь часоў – беларускі ручнік» В.А. Лабачэўская.

Ілюстраванае выданне «Повязь часоў – беларускі ручнік» знаёміць чытачоў з адметнай з’явай нацыянальнай культуры Беларусі – традыцыйнымі і сучаснымі ручнікамі. У кнізе змешчана 220 каляровых фотаздымкаў ручнікоў канца ХІХ– пач. ХХ стагоддзя са збораў 11 музеяў Беларусі, якія дэманструюць выдатныя мастацкія дасягненні беларускіх сялянак у ткацтве, вышыўцы, вязанні карункаў і ў мастацтве арнаменту.

Наступнае прэзентацыйнае выданне — кніга, прысвечаная 600-годдзю ўсталявання ў Белавежскай пушчы запаведнага рэжыму. Белавежская пушча ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Самым каштоўным набыткам на гэтай унікальнай тэрыторыі з'яўляюцца зубры, якім у дадзеным выданні прысвечаны фотаздымкі і матэрыялы.

Не меншы інтарэс для прысутных будзе прадстаўляць фотаальбом «Нацыянальная бібліятэка Беларусі». Выданне багатае на ілюстратыўны матэрыял,  яно ўтрымлівае звесткі па гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе разнастайных кніжных фондах, інфармацыйных рэсурсах. Яркія, каларытныя фотаздымкі прэзентуюць унікальны архітэктурны комплекс новага будынка бібліятэкі, яго інтэр'ераў. Складальнікі фотаальбома Л.Г. Кірухіна,    Т.Я. Мамедава, К.Д. Варанько. Кіраўніком праекта выступіў дырэктар ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» Р.С. Матульскі.

Тэл. для даведак:
293-29-80, 293-27-67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Белавежскае дзіва», «Повязь часоў» і «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.