3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Зімовыя мары»

Мероприятие уже прошло

Жанр Декоративно-прикладное искусство

З 17 снежня 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” будзе адкрыта для наведвальнікаў выстава творчых работ студэнтаў кафедры народнага дэкратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. На выставе можна ўбачыць творы, выкананыя ў наступных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка, ткацтва, габелен, выцінанка і інш.

Беларуская зямля багата на цудоўныя краявіды, легенды і паданні, знакамітых людзей, адметных майстроў і ўмельцаў. Творчасць маладых таленавітых мастакоў дэманструе пранікнёную любоў да традыцый народнага мастацтва. Работы студэнтаў вылучаюцца глыбокім веданнем жыццёвага ладу беларусаў, сімволікі і міфалагічных вобразаў роднага краю.
Прыгледзеўшыся да формы, тэкстуры, малюнка твораў мастакоў, можна заўважыць, што яны захавалі ў сабе адбітак светапогляду многіх пакаленняў, ў тым ліку і тых, якія прайшлі па нашай зямлі яшчэ да балтаў і славян.

Традыцыі народнага мастацтва ўдасканальваліся, шліфаваліся стагоддзямі і, выпрабаваныя прасторай і часам, яны папаўнялі невычэрпную крыніцу каштоўнага вопыту, ідэй, тэм, вобразаў, творчага натхнення для наступных пакаленняў, а таксама і для прафесійнага мастацтва. Глыбокае веданне і пераасэнсаванне гэтых традыцый ва ўсе часы дапамагала ствараць суперсучасныя рэчы. Без гэтага не можа быць крока ў будучыню.Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў творчых работах маладых таленавітых мастакоў.
Зіма – гэта заўсёды падвядзенне вынікаў года, а таксама мары аб будучым, надзеі на росквіт, працяг жыцця, творчы ўзлёт.

Выстава будзе працаваць з 17 снежня 2011 года па 14 студзеня 2012 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Зімовыя мары»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.