3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

3 > 1. Частка 3

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Декоративно-прикладное искусство, Дизайн, Живопись, Скульптура, Текстиль

З 17 снежня 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” будзе адкрыты для наведвальнікаў выставачны праект “3 > 1.Частка 3”. Праект стаў ужо традыцыйным для галерэі. У гэты раз у рамках праекта будуць прадстаўлены тры выставы: “13” Дзяніса Барсукова, “Сустрэча” Ксеніі Дзягілевай-Бяляевай, “Дзень за днём” Наталлі Аждзер і Людмілы Дамнянковай. Аўтары з’яўляюцца выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, працуюць на кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Дзяніс Барсукоў – сябра Беларускага саюза дызайнераў, лаўрэат Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры ў намінацыі “Жывапіс, скульптура, графіка, дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Творчасць мастака вельмі рознабаковая. Ён займаецца жывапісам, графікай, камп’ютарным дызайнам, стварае арт-аб’екты, выступае ў якасці куратара арт-праектаў. Выстава “13” паказвае толькі адзін з накірункаў яго дзейнасці. У праекце будуць прадстаўлены менавіта жывапісныя творы аўтара. Выстава “13” з’яўляецца рэтраспектывай творчасці Дзяніса Барсукова за 7 гадоў. Аўтар прэзентуе 13 твораў, кожны з яках стаў пэўным этапам у развіцці асобы мастака.

Ксенія Дзягілева-Бяляева
- сябра Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў тэхніцы алейнага і ляўкаснага жывапісу. На выставе "Сустрэча" прадстаўлены партрэты, нацюрморты, пейзажы, тэматычныя карціны, напісаныя аўтарам ў розныя гады. Працы мастака з’яўляюцца адлюстраваннем сустрэч, якія прайшлі знешне незаўважна і ціха, але засталіся ў душы назаўсёды – гэта сустрэчы з сябрамі, а таксама сваімі дзецьмі, якіх у Ксеніі шасцёра. Творам Ксеніі Дзягілевай-Бяляевай уласцівы лірызм і натхнёнасць. Акрамя станкавай карціны, мастачка спрабуе сябе ў мануменальным жывапісе, піша іконы.

Людміла Дамнянкова – мастак па тэкстылю, сябра Беларускага саюза дызайнераў, кандыдат гістарычных навук. З’яўляецца ўдзельнікам Міжнародных і Рэспубліканскіх выстаў, праектаў, пленэраў. Натялля Аждзер – мастак па тэкстылю, магістр мастацтвазнаўства, удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў і праектаў. Сумесная выстава Людмілы Дамнянковай і Наталлі Аждзер “Дзень за днём” выклікана да жыцця незвычайнымі магчымасцямі тэхнікі валяння. Навейшыя матэрыялы і прыёмы ў сучасным мастацкім тэкстылі ствараюць шырокую прастору для творчага пошуку. На выставе будуць прадстаўлены арыгінальныя тэкстыльныя аб’екты. Фокус прадстаўленай тэмы накіраваны на тактыльную перадачу адчування цыклічнасці і замкнёнасці, пераемнасці ў гэтым свеце, што падкрэсліваецца аўтарамі як антытэза сучаснаму жыццёваму рытму.

Выстава будзе працаваць з 17 снежня 2011 года па 14 студзеня 2012 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак.

Уваход вольны

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «3 > 1. Частка 3» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.