3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларускі. Cтаронкі з кнігі

Мероприятие уже прошло

2 красавіка 2009 года а 17-ай гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх, абзорная пляцоўка) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Беларускі. Cтаронкі з кнігі” вядомай беларускай фотамастачкі Алены Адамчык.

Алена Адамчык – дырэктар выдавецтва “Сучасны літаратар”, кандыдат біялагічных навук. Прафесійна фатаграфіяй займаецца даўно і паспела зрабіць персанальныя выстаўкі ў многіх гарадах Еўропы – Амстэрдаме, Барселоне, Маскве, Варшаве, Вільнюсе, Будапешце, Парыжы і інш. У 1992 г. часопіс “Савецкае фота” назваў яе лепшым фатографам Савецкага саюза па колеры.

Прадстаўленая ў галерэі “Панарама” экспазіцыя грунтуецца на праекце “Беларускі”, які Алена Адамчык распачала ў 2004 годзе. На сённяшні дзень гэты праект увасоблены ў трох фотаальбомах, прысвечаных самым прыгожым жанчынам-беларускам. Беларускі Алены Адамчык – гэта не выдуманыя жыхаркі з нікому неведамай і Богам забытай славянскай вёскі. Гэта рэальныя стварэнні, яркія і выразныя асобы. Усе яны жывуць у вялікіх і малых гарадах, шмат вандруюць, любяць прыроду, шануюць сваю сям’ю і дасягаюць поспеху дзякуючы свайму таленту. “Вобразы маіх жанчын поўныя хараства і пяшчоты, таму что яны – беларускі” – сцвярджае аўтарка.

Экспазіцыя фотапраекта ўключае 30 арыгінальных твораў Алены Адамчык.
 
Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-56.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларускі. Cтаронкі з кнігі» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.