3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Заплакалі струны жывыя»

Мероприятие уже прошло

7 снежня а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка “Заплакалі струны жывыя”. На выстаўцы прадстаўлены музычныя інструменты – вырабы сяброў Беларуска саюза майстроў народнай творчасці.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі музычныя інстументы – “жывыя”. Яны памятаюць цеплыню рук майстра, нясуць у сабе спрадвечныя традыцыі, захоўваюць непаўторны голас – голас беларускай зямлі. Нягледзячы на адметныя рысы, іх аб’ядноўвае выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў (гліна, дрэва, метал), якія спрадвеку ўжываліся на Беларусі, і натхненне багатай спадчынай народных рамёстваў.

На выстаўцы свае творы прадставілі восем ўмельцаў. Майстар-кераміст Андрэй Мяцельскі ў сваёй творчасці арганічна спалучае набыткі народнага ганчарства і сучасныя дасягненні керамічнага мастацтва. Асабліва любіць вырабляць традыцыйныя акарыны, якія вызначаюцца адмысловымі формамі.

Сяргей Чубрык і Аляксандр Сурба адрадзілі выраб калісці папулярных, затым амаль забытых народных музычных інструментаў – дуды і ліры. Усе дэталі і кампаненты гэтых досыць складаных інструментаў яны вырабляюць уласнаручна. Дзяніс Гром даўно і плённа займаецца вырабам самых розных музычных інструментаў, якія гучаць у шматлікіх фальклорных калектывах Беларусі. Асаблівую цікавасць выяўляе да гліняных акарын і цацак-свістулек.

Старажытныя, даўно забытыя традыцыі вырабу драўляных гусляў адрадзілі Сяргей Смут і Аляксандр Чумакоў. Яны ж самі на гэтых інструментах і выконваюць розныя мелодыі – такія ж старажытныя, як і апетыя ў народнай паэзіі гуслі. Гліняныя акарыны Івана Савельева – не толькі музычныя інструменты, але і сапраўдныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, узоры глінянай пластыкі. Такімі ж якасцямі вызначаюцца і вырабы Наталлі Русіян.

Рукатворныя вырабы беларускіх майстроў адзначаны чароўнай непасрэднасцю і самабытным хараством. На сённяшні дзень рамёствы і промыслы існуюць у рамках народнага мастацтва і з’яўляюцца неад’емнай часткай сучаснай беларускай культуры. З мэтай захавання і адраджэння традыцый беларускага рамяства ў 1992 г. быў створаны Саюз майстроў народнай творчасці. Экспанаванне вынікаў работы сяброў Саюза ў сценах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь стала ўжо добрай традыцыяй.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
histmuseum.by
227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Заплакалі струны жывыя»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.