3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка дакументаў з асабістага архіва Усевалада Ігнатоўскага

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

6 снежня а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца урачыстая прэзентацыя часткі, адшуканага архіву Усевалада Ігнатоўскага і перадача яго ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

У 2011 г. споўнілася 90 год Інстытуту беларускай культуры (з 1929 г. – Беларуская акадэмія навук, цяпер – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), 130 год з дня нараджэння першага прэзідэнта Акадэміі навук Усевалада Ігнатоўскага, а таксама 80 год з дня яго смерці.

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1881–1931), вядомы навукоўца, арганізатар навукі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч Беларусі, Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук. У свой час займаў пасады народнага камісара земляробства (1920 г.), народнага камісара асветы (1920 – 1926 гг.), старшыні Інстытута беларускай культуры (1926-1928 гг.). Займаў пасады ў цэнтральных выканаўчых камітэтах СССР і БССР. Усевалада Макаравіча называюць адным з “айцоў” БССР.

Усевалад Ігнатоўскі займаўся даследаваннем гісторыі Беларусі. Апублікаваў шэраг буйных монаграфічных даследаванняў, сярод якіх адна з першых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі – "Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi" (1919 г.). Значную ўвага надаваў гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і першых гадоў савецкай улады ў Беларусі. Яму належыць адна з першых распрацовак канцэпцый нацыянальнай гісторыі Беларусі.

Усевалад Ігнатоўскі трапіў у “чорную старонку” нашай гісторыі. У 1930-х гг. ён быў абвінавачаны ў прыналежнасці да міфічнай антысавецкай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», пазбаўлены ўсіх сваіх пастоў і выключаны з кампартыі. 4 лютага 1931 г. Усевалад Макаравіч скончыў жыццё самагубствам. Уся сям’я яго трапіла пад колы рэпрэсій.

Разам са знікненнем асобы ўладальніка з палітычнай арэны ў 1930-х гг. прапаў і асабісты архіў Усевалада Макаравіча. Гэтыя дакументы, безумоўна, маюць вялікую цікавасць для навуковай грамадскасці Беларусі. Дзякуючы пільнай дзейнасці даследчыка гісторыі Беларусі, кандыдата гістарычных навук, выкладчыка БДУ Уладзіміра Ляхоўскага частка асабістых дакументаў былі выяўлены.

6 снежня адбудзецца урачыстая прэзентацыя часткі, адшуканага архіву Усевалада Ігнатоўскага і перадача яго ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
histmuseum.by
227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка дакументаў з асабістага архіва Усевалада Ігнатоўскага» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.