3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

З 14 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае работу рэспубліканская выстаўка “Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска”.

Драматычная гісторыя нашай краіны непарыўна звязана з самымі вядомымі і кровапралітнымі войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Еўропы. Не абмінулі Беларусь і Напалеонаўскія войны – хіба што не самыя пераломныя падзеі пачатку ХІХ ст. Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 г. для Беларусі, яна да канца так і не асэнсавана грамадствам. Мы працягваем жыць стэрэатыпамі і звязваем гэтую вайну выключна з Расіяй і Францыяй, забываючыся на тое, што для Беларусі гэта не менш значная старонка гісторыі.

Вайна 1812 г. ўвайшла ў гісторыю Расіі як Айчынная, а ў еўрапейскую – як руская кампанія Напалеона. Яна змяніла лёсы еўрапейскіх народаў і пераўтварыла ў попел надзеі тых, хто звязваў з Напалеонам спадзяванні на аднаўленне Рэчы Паспалітай.

У 1812 г. Мінск – «лепшы пасля Вільні горад у беларуска-літоўскім краі» – выконваў ролю важнага ваенна-стратэгічнага цэнтра на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. За горад спрачаліся Баграціён і маршал Даву. З ліпеня па лістапад 1812 г. праз Мінск прайшло больш за 80 тысяч салдат Вялікай арміі. Але ён так і не стаў арэнай буйных бітваў у адрозненне ад Барысава, Віцебска, Магілёва. У жніўні тут урачыста адзначалі дзень народзінаў Напалеона.

Выстаўка «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» мае на мэце данесці да гледача аб’ектыўную, гістарычна дакладную і рознабаковую карціну падзей на прыкладзе Мінска праз прызму паўсядзённасці. Маштабная экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, аб’яднаных агульнай ідэяй. Прадстаўлены ўзоры халоднай і агнястрэльнай зброі, уніформа, рыштунак, прадметы ваеннага побыту, дакументы, карты, памятныя медалі, гістарычныя рэканструкцыі і шмат іншага.

Рэспубліканскі выставачны праект арганізаваны на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея, пры ўдзеле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстаўка падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Кампаніі JTI.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
histmuseum.by
227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.