Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«Моцарт жывапісу»

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка литературы, Литературно-документальная выставка

З 2 снежня па 3 студзеня 2012 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць юбілейную кніжна-ілюстрацыйную выстаўку «Моцарт жывапісу», прысвечаную 150-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, прадстаўніка імпрэсіянізму  Канстанціна Аляксеевіча Каровіна (1861–1939).

На выстаўцы прадстаўлена звыш 120 дакументаў. Гэта не толькі мастацкія альбомы, кнігі, артыкулы, рэпрадукцыі, паштоўкі, але і літаратурная спадчына мастака.

Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны падарожжам майстра па Італіі, Францыі, Іспаніі. Створаная падчас паездкі ў Валенсію карціна “Каля балкона. Іспанкі Леанора і Ампара” (1888–1889) стала сведчаннем жывапіснага майстэрства Каровіна. Праз 11 гадоў гэтая карціна прынесла яму залаты медаль у Парыжы.
З дакументамі, прадстаўленымі на выстаўцы, можна працаваць у чытальнай зале. Абсталяванне залы дазваляе зрабіць каляровае ксеракапіраванне і сканіраванне выяўленчых дакументаў.


Тэл. для даведак:  293-27-58, 293-27-67

Прасп. Незалежнасці, 116, зала выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы