Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

«...Я не самотны...»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Декоративно-прикладное искусство, Живопись, Скульптура

7 снежня (серада) 2011 года а 17 гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) мае адбыцца Рэспубліканская мастацкая выстава "…Я не самотны…", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз мастакоў» пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у снежні гэтага года запланаваны праект, прысвечаны спадчыне славутага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Гэта рэспубліканская мастацкая выстава «…Я не самотны…», якая з 5.12.2011 г. па 23.12.2011 г. будзе экспанавацца ў залах Выставачнага ўнітарнага прадпрыемства «Рэспубліканская мастацкая галерэя» Грамадскага аб’яднання «БСМ» («Палац мастацтваў», вул. Казлова,3).

У праекце прымуць удзел больш за сотню беларускіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспазіцыя выставы аб’яднае творы мастакоў старэйшага і маладога пакаленняў, самыя разнастайныя па стылістыцы і формах.

Шматгранная творчая спадчына Максіма Багдановіча з’яўляецца невычэрпнай крыніцай натхнення для сучасных мастакоў, а высокія мастацкія ідэалы паэта для творцаў нашага часу маюць ролю своеасаблівага камертона. У працэсе стварэння работ да выставы ажыццявіўся важны для развіцця культуры краіны працэс узаемпранікнення і ўзаемаўплываў розных відаў мастацтва: літаратурнага і выяўленчага.

Удзельнікі выставы і гледачы атрымаюць апасродкаванае дачыненне да пастаўленых Максімам Багдановічам у сваёй творчасці пытаннях аб плённых шляхах развіцця і крытэрыях мастацкай творчасці, што безумоўна садзейнічае павышэнню культурнага ўзроўню нашай краіны.

Дзякуючы арганізацыі выставы, праблема традыцый і наватарства, да якой звяртаецца ў сваёй творчасці Максім Багдановіч знайшла рэалізацыю ў кантэксце развіцця сучаснага мастацтва Беларусі.

Ідэя каштоўнасці прыгажосці і мастацтва ў жыцці кожнага чалавека, якая прапагандуецца ў паэзіі Максіма Багдановіча, падхопленая мастакамі сучаснай Беларусі, знайшла сваё выяўленне ў шматлікі творах мастацтва, якія чакаюць сваіх гледачоў.

Выставу можна наведаць з 7 па 23 снежня 2011 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:
(017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы