3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Дарога да Пушкіна»

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

30 лістапада а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выставы Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінскі Запаведнік) “Дарога да Пушкіна”. На выстаўцы будуць прадстаўлены аўтарскія літаграфіі па матывах твораў Аляксандра Пушкіна, выкананыя студэнтамі і выкладчыкамі Маскоўскага інстытута друку, і мастацкія фотаздымкі Пушкінскага Запаведніка.

Выстава арганізавана ў рамках заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінскі Запаведнік) аб правядзенні сумесных выставачных і культурна-адукацыйных праектаў на перыяд да 2016 года.

 «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. К тому времени я уже кое-как научился читать, и чтение стало моей страстью. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений». Так пачаўся шлях да А.С. Пушкіна самога Якуба Коласа, які з ранніх гадоў сваім дзіцячым сэрцам адчуваў неадольную ўладу пушкінскага верша. У хуткім часе голас А.С. Пушкіна загучаў па-беларуску дзякуючы таленту беларускага класіка – у 1937 г. Якуб Колас пераклаў знакамітую паэму “Палтава”.

На выстаўцы таксама будуць прадстаўлены кнігі А.С.Пушкіна з уласнай бібліятэкі народнага паэта перыяду 1930-40-х гг. і арыгінальнае выданне паэмы “Палтава“ на беларускай мове з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

У артыкуле “Сонца нашай паэзіі” Якуб Колас пісаў: “Цяжка сказаць, што больш за ўсё любіш у Пушкіна. Я люблю Пушкіна – тварца непараўнальных паэм, Пушкіна – празаіка, гісторыка, стваральніка новай рускай мовы, Пушкіна – рэдактара “Современника”.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-05-55
www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Дарога да Пушкіна»» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.