3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Горад унутры»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

23 лістапада 2011 года а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" пад гукі музыкі групы "Мамкіны бусы" адкрыецца фотапраект Вольгі Бубiч "Горад унутры". Праект прысвечаны Мінску і яго жыхарам і з’яўляецца своеасаблівай спробай дакументаванага аналізу псіхалогіі чалавека ў горадзе і горада ў чалавеку.

У работах Вольгі Бубіч Мінск паказаны не зусім такім, якім яго малююць на паштоўках. Горад тут можна ўбачыць вачыма сучаснай моладзі, якая актыўна ўзаемадзейнічае з прасторай сталіцы: кідае выклік і марыць, дасягае і губляе, атрымлівае асалоду ад цішыні паркаў ці акунаецца ў шум плошчаў.

Фотапраект «Горад унутры» – пра людзей і горад, пра пошук гармоніі ў стасунках паміж імі і выяўленне асабліва тонкіх абрысаў гэтай гармоніі, якую фатограф паспрабавала паказаць праз дыптыхі: псіхалагічны партрэт чалавека і месца, якое ён лічыць сваім любімым.

Праект «Горад унутры» заняў трэцяе месца на міжнародным фестывалі беларускамоўнай рэкламы "Аднак", які прайшоў у чэрвені 2011 года.

Вольга Бубіч з’яўляецца выкладчыкам кафедры англійскай мовы і моўнай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акрамя моўных прадметаў, чытае курс фатаграфіі ў візуальным даследаванні. Фотамастацтву вучылася, наведваючы майстар-класы Андрэя Дубініна (Беларусь, Мінск), Аляксея Нікішына (Расія, Масква), Кладзін Дары (Францыя).

Выстава будзе працаваць з 23 лістапада па 10 снежня 2011 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак.
Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Горад унутры»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.