3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Сцежкі творчасці. Фрагменты»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

29 лістапада 2011 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка Яўгена Казюлі «Сцежкі творчасці. Фрагменты».

Больш за пяцьдзесят гадоў у фатаграфіі – гэта не проста лічба, якая падкрэслівае ўзрост, а звілістая сцежка жыцця, падобная на бясконца доўгую стужку фотаплёнкі, на якой дзень за днём, крок за крокам адбіліся падзеі, вобразы, пачуцці ад сустрэч на творчым шляху Яўгена Казюлі. Аўтар імкнуўся не проста паказаць зробленае, а як даследчык, аб’яднаўшы шматлікія фрагменты, стварыць карціну шматгадовай творчасці фатографа. Такім чынам нарадзілася выстаўка «Сцежкі творчасці. Фрагменты».
Мастацтву фатаграфіі Я.Казюля аддаў амаль 50 год жыцця — спачатку як фотааматар, а потым – фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы» і інфармацыйнага агенцтва БелТА. Фатаграфія заўсёды была асноўнай любоўю Яўгена Казюлі, праз якую ён выяўляў любоў да людзей, прыроды, Беларусі.
 
Яго ўклад у беларускую фатаграфію можна падзяліць па роўнаму паміж асабістай творчасцю і дзейнасцю арганізатара фатаграфічнага руху ў краіне. Фатограф – член рады аб’яднання «Фотамастацтва ». Заўсёды актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў фотаклуба «Мінск », зараз з’яўляецца старшынёй яго праўлення. Фотаклуб – важная частка жыцця Яўгена Казюлі. Уяўленне аб дзейнасці фотаклуба можна скласці па яго ўдзелу больш чым у 400 нацыянальных і міжнародных выстаўках.

Яўген Казюля – удзельнік 100 рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных фотапаказаў. Яго персанальныя выстаўкі –– «Хатынь» (1973), «Мая Беларусь» (1978), «Вытокі» (1996 ), «Браслаўшчына» (1998), «Нёманскі шлях» (2000), «Ад прадзедаў спакон вякоў…» (2004 ), сааўтар выставы «Час цішыні» (1999) разам з Маракам Далецкім (Польшча) і Загвардам Шмітцам (Германія).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Час работы: 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Сцежкі творчасці. Фрагменты»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.