3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лепшыя кнігі Беларусі — 2009

Мероприятие уже прошло

10 верасня 2009 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі «Лепшыя кнігі Беларусі — 2009»: па выніках  Нацыянальнага конкурсу ''Мастацтва кнігі — 2009''».

 Ужо стала традыцыяй штогод, увосень, у межах Дня беларускай пісьменнасці, праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выстаўку па выніках нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Лепшыя кнігі распачалі свой ганаровы шлях 6 верасня ў г. Cмаргоні, калі ў Дзень беларускай пісьменнасці прадстаўнікам выдавецтваў, акрамя дыпломаў, быў уручаны памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт».

Мэты конкурсу «Мастацтва кнігі» — развіццё выдавецкай справы, павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай кнігі ў свеце. Гэта своеасаблівая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія штогод ствараюць лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі.

У экспазіцыі выстаўкі-прэзентацыі прадстаўлены лаўрэаты конкурсу: выданні, якія атрымалі ганаровыя дыпломы пераможцаў і памятныя знакі-сімвалы «Залаты фаліянт», а таксама кнігі-дыпламанты I, II і III ступені. Першы раздзел выстаўкі прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці, які адзначаўся ў   г. Смаргоні. Каля 100 выданняў размеркаваны па наступных раздзелах: «Тэматычныя намінацыі», «Спецыяльныя намінацыі», «Персанальныя намінацыі». Усе кнігі адзначаны спецыяльнымі інфармацыйнымі этыкеткамі, на якіх змешчаны звесткі пра выдавецтвы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама прадставіла да ўдзелу ў конкурсе свае матэрыялы: кнігу-факсіміле «Тапаграфічныя заўвагі на знатнейшыя месцы вандравання Яе Імператарскай Вялікасці ў беларускія намесніцтвы», якая была адзначана дыпломам III ступені ў намінацыі «Лепшае навуковае выданне», і альбом «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» — сумесны праект з выдавецтвам «Беларусь», які атрымаў дыплом II ступені ў намінацыі «Лепшы альбом».

Выстаўка пазнавальная, актуальная і цікавая для тых, хто сочыць за развіццём і сучасным станам паліграфічнай і выдавецкай прадукцыі ў нашай рэспубліцы.

Экспазіцыя будзе працаваць з 10 верасня па 31 кастрычніка на трэцім паверсе ў кальцавым калідоры.

 Тэл. для даведак: (017) 293 28 23, (017) 293 27 67.
 Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лепшыя кнігі Беларусі — 2009» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.