3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мой шлях

4 лютага 2009 года, у 17:30 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва” (вул. Казлова, д. 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выставы "Мой шлях", прымеркаванай да 65-годдзя І. У. Уласава.

Ігар Уладзіміравіч Уласаў нарадзіўся 11 лютага 1944 года на станцыі Абазерская Архангельскай вобласці ў Расіі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава (1964), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, адзяленне жывапісу (1975). Удзельнік мастацкіх Рэспубліканскіх і Усесаюзных выстаў з 1974 года. Працуе ў станкавым жывапісе пераважна ў жанрах пейзажа, партрэта і нацюрморта. Мае шмат графічных работ пастэллю і алоўкам.
З 1994 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

Ігар Уладзіміравіч на працягу 26 гадоў (1978 – 2004) выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Усю любоў да прыроды, яе прыгажосці імкнуўся перадаць сваім студэнтам, вучыў іх шукаць і бачыць прыгожае вакол сябе штодзень. Да 25-годдзя выкладчыцкай дзейнасці Ігар Уладзіміравіч быў узнагароджаны Беларускім саюзам мастакоў медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”.

Майстэрства мастака, што знаходзіць сваё выражэнне ў станковым жывапісу, малюнках пастэллю і алоўкам, звязана з традыцыямі класічнага мастацтва, у якім сцвярджаюцца вечныя каштоўнасці. Яго творы вылучаюцца імкненнем перадаць тонкія святлопаветраныя эфекты, гарманічнай пабудовай каларыстычнага ладу, кампазіцыйнай раўнавагай.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, прыватных калекцыях Беларусі і Заходняй Еўропы.


Наведаць выставу можна будзе:
з 4 па 19 лютага 2009 года,
з 11:00 да 19:00, акрамя панядзелка.

Даведкі па тэлефонах: (017) 288-15-49, 290-60-10.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мой шлях» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.