3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Арт-крок»

Мероприятие уже прошло

Арганізатарамі гэтага праекта, як звычайна, з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў. У гэтым годзе выстаўка адбудзецца ў межах праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Зямля пад белымі крыламі», які стартаваў 3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і прадоўжыцца да 15 снежня. Галоўная яго мэта – вызначыць дзяржаўную палітыку ў галіне выяўленчага мастацтва.

Сябры Грамадскага аб’яднання «Міжнародная гільдыя жывапісцаў» – гэта самыя вядомыя і паспяховыя мастакі нашай краіны. Кожны год яны прадстаўляюць на суд гледачам свае новыя работы. Такі падыход дае магчымасць самага непасрэднага знаёмства з жывым творчым працэсам, што цікава і шырокім глядацкім колам, і ўсім аматарам і знаўцам мастацтва. Вольнасць выбару і час выканання твораў дазваляе прасачыць развіццё найноўшых мастацкіх тэндэнцый, таму ўражанні ад выставы будуць самымі разнастайнымі, колькасць яе удзельнікаў зробіць гэту творчую акцыю вельмі паўнаважнай і прадстаўнічай.

У новым «Арт-Кроку – 2010» прымуць ўдзел каля 50 беларускіх мастакоў. Сярод іх: Уладзімір Кожух, Васіль Касцючэнка, Сяргей Давідовіч, Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык, Алесь Ксяндзоў, Генадзь Драздоў, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч і іншыя.

Творы будуць прадстаўлены адразу ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - «Лабірынт», «Атрыум» і «Ракурс».
 
Выстаўка працягнецца да 15 студзеня 2011 года.

Тэл. для даведак: 293-27-67, 293-28-23

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Арт-крок»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.