3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Рэтраспекцыя плаката»

Мероприятие уже прошло

Жанр Плакат

Беларускi плакат, як i iншыя жанры выяўленчага мастацтва мае свае асаблiвасцi i традыцыi гiстарычнага развiцця. Выходным пунктам развiцця беларускага плаката з’яўляецца трэцяе дзесяцiгоддзе XX стагоддзя. Тэматыка плакатаў была самая разнастайная: палiтычная, сацыяльная, культурна-вiдовiшчная i рэкламная. У пасляваенны перыяд беларускаму плакату была уласцiва вядомая параднаcць, а нярэдка i iлюстрацыйнасць, ён актыўна выконваў сваю ролю.

Дзеля большай актывiзацыi плакатнага мастацтва пры Саюзе мастакоў у 1961 годзе ствараецца секцыя плаката, а з 1966 года ў рэспублiцы стабiльна працуе «Агiтплакат», якi згуртаваў i выхаваў нямала таленавiтых мастакоў, вядомых зараз далёка за межамi нашай рэспублiкi.

Беларускi плакат удзельнiчаў i ўдзельнiчае ў мiжнародных i рэспублiканскiх конкурсах. Беларускiя плакатысты неаднаразова былi пераможцамi конкурсаў у Польшчы, Фiнляндыi, Балгарыi, Расii, ЗША, Японii, Украiны i iнш.

У 2010 годзе ў рамках трыенале адбылася выстаўка плаката апошняга дзесяцiгоддзя. Экспазiцыя дала ўяўленне аб новых мастацка-вобразных вырашэннях плакатнага мастацтва.

Юбiлейная выстаўка плаката прысвечаная 50-годдзю ўтварэння секцыi дасць нам магчымасць выявiць новыя тэндэнцыi развiцця беларускага плаката ад параднасцi да фiласофскага абагульнення за апошния гады гэтага жанра выяўленчага мастацтва.

Выставу можна наведаць: з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 (палац мастацтва), (017) 296-67-84 (беларускі саюз мастакоў)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Рэтраспекцыя плаката»» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.