3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Краіна цудаў»

Мероприятие уже прошло

Жанр Рисунок

З 19 лістапада 2011 года ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" будзе адкрыта для наведвальнікаў выстава Аксаны Аракчэевай "Краіна цудаў". Выстава арганізавана сумесна з Пасольствам Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусь у рамках праекта "Сябры Пасольства Чэшскай Рэспублікі". Тут будуць прадстаўлены ілюстрацыі да дзіцячых кніг, часопісаў, афішы і запрашальнікі Тэатра юнага гледача, а таксама работы да анімацыйнай стужкі "Прылятай, ветрык!", дзе Аксана Аракчэева выступіла ў якасці мастака-пастаноўшчыка.

Аўтар стварае свет, які добра разумеюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Галоўнае ў прадстаўленых малюнках – гумар, цяпло, разнастайнасць і разнаколернасць. Іх цікава разглядаць і кожны раз знаходзіць штосьці новае. Вялікую ўвагу мастак надае дробязям, пры рабоце над кнігай пражывае жыццё яе герояў, імкнецца, каб кожная кніга жыла сваім уласным жыццём, не дубліруючы пяпярэднюю.

Аксана Аракчэева скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне станкавай графікі. З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў, удзельнікам шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, у тым ліку, персанальных. Пэўны час мастачка працавала ў выдавецтвах "Вышэйшая школа", "Мастацкая літаратура". Зараз супрацоўнічае з выдавецтвам "Азбукварык», "Пачатковая школа", часопісам "Рукзачок", а таксама выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў мінскай школе №185.
 
Работы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі М. Багдановіча, у дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа (Расіі, ЗША, Венесуэлы, Канады, Ізраіля, Нарвегіі, Галандыі, Італіі, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы і інш.).

Выстава будзе працаваць з 18 лістапада па 10 снежня 2011 года.

Наш адрас: мастацкая галерэя "Універсітэт культуры", Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Краіна цудаў»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.