3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Логіка руберойду»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

Юбілейная выстава Аляксея Марачкіна (Алесь Маrа) прысвечаная 70-годдзю мастака. Светапогляд творцы фарміраваўся пры глухой ізаляцыйнай атмасферы сацрэалізму, метад якога ў савецкія часы лічыўся адзіна правільным. Вартасць твора вызначалася крытэрыем наколькі гэты твор дапамагае будаваць камунізм. Ужо ў часы вучобы мастак заяўляў пратэст супраць ідэалагічных ланцугоў. Пра гэта сведчаць яго раннія студэнцкія працы “На лесапавале”, 1967 г., “Смаленне чорнага кабана” 1969 г., “Людзі і машыны” 1971г.

Выстава называецца “Логіка руберойду”. На першы погляд алагізм спалучэння гэтых слоў не дае разгадкі патаемнага сэнсу. Як тлумачыць мастак, руберойд – першая частка гэтага слова рубе з грэцкага азначае – чырвоны, ройд – від. Па сутнасці ізаляцыйны будаўнічы матэрыял, які маскіруецца пад чорны, карычневы колер, унутры якога закладзена чырвань. Логіка руберойду – аніякай логікі. Там дзе чорны, ён чырвоны, дзе чырвоны, ён на самой справе чорны, як глухая беспрасветная ноч. Чорная дзюрка ў касмічнай прасторы.

Алесь Маrа лічыць, што прадметам мастацтва можа быць усё. Якасць твора залежыць ад таленту і закладзенай энергетыкі аўтара. Выстава носіць рэтраспектыўны характар. На сваім творчым шляху мастак спазнаў розныя ўплывы. Ды перадусім імкнуўся, спасцігаючы новыя формы, выказаць найперш тое, што яго хвалюе. Мастак лічыць, што творца, у першую чаргу, павінен быць свабодным, без самацэнзуры і не дапускаць кантролю над сабой ані з якога боку. Ягоны нонканфармізм будзе не ўсім даспадобы, некаторыя яго могуць абвінавачваць у залішняй палітызаванасці. У сваіх палотнах ён не абмінае вострыя вуглы нашага суіснавання. Не разглядае мастацтва як утульнае мяккае крэсла дзеля камфорту.

На юбілейнай выставе прадстаўлены творы графічнага цыклу: “Дзеячы гісторыі і культуры Беларусі”, інсталяцыя “Прасніцы размаўляюць”, маляваныя дываны, створаныя пад уплывам народна-ужытковага мастацтва, пейзажы, партрэты, шматфігурныя кампазіцыі.

Выставу можна наведаць: з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 (палац мастацтва); (017) 296-67-84 (беларускі саюз мастакоў)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Логіка руберойду»» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.