3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Імпрэсія святла»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Вядомы беларускі скульптар на дадзенай выставе вырашыў прадставіць шырокаму колу гледачоў свае жывапісныя творы. Большую частку экспазіцыі склалі краявіды, створаныя вакол беларускай вёскі Вайшкуны на Віцебшчыне, дзе з 1990-ых гадоў склалася сваеасаблівая мастакоўская калонія, і дзе адну з апусцелых хат набыў Алесь Шатэрнік. Свабодны, эмацыянальны жывапіс Алеся Шатэрніка перадае настрой, гармонію розных станаў беларускай прыроды. Каля дзесятка твораў прадстаўляюць серыі, узнікшыя ў апошнія пяць год пад час творчых вандровак мастака па Нарвегіі, Польшчы, ЗША (Нью-Джэрсі, Нью-Йорк). Асобную ўвагу прыцягваюць ўзвышаныя, паэтычныя кампазіцыі, натхнёныя інтэрьерамі мінскіх храмаў.

З развагаў Алеся Шатэрніка:
“… Свеціць сонца адлюстраванае ў чысьцюткай вадзе возера… Адлюстраваны Сонцапрамень кліча цябе да развагаў аб Вечных Тайнах Жыцця… Ты імкнешся зафіксаваць свае пачуцці, свае міраадчуванне. У жывапісе радасьць гармоніі, свабоды спасьціжэння хараства, што напаўняе цябе гаючай сілай ўдаецца перадаць, мо толькі сотую частку ўбачанага, ці адчутага… Заўжды не хапае часу, як і той сонцапрамень, што блісьне, а там схаваўшысь за хмаркаю, глядзіш і дзень скончыўся, чакаеш наступнага дня, каб зноў аддацца любай табе справе… “

Алесь Шатэрнік нарадзіўся 16 кастрычніка 1940 г. у г.Іванава (Расея). Скончыў Менскую мастацкую вучэльню ў 1964 г. У 1967-м Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў галіне станкавай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры і жывапісу. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 г.

Творы знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных зборах Італіі, Польшчы, Францыі, у Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, у Белым Доме (Вашынгтон, ЗША), арт-музеі “Цымерлі” у Нью-Джэрсі (ЗША).

Выстава працуе: 08.11.2011 – 28.11.2011г. штодня з 10.00 да 18.00, акрамя нядзелі.
Тэл. 227 61 24

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Імпрэсія святла»» в Минске, место проведения выставки  - «БелАрт».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.