3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Чароўны свет, народжаны маленькай іголкай»

Мероприятие уже прошло

Жанр Выставка вышитых картин

8 лістапада 2011 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка вышытых карцін клуба “Сузор’е”.

Замест пэндзля – іголка, а замест фарбаў - ніткі. Што можна адлюстраваць з дапамогай аднаго крыжыка? Але калі яны ўкладваюцца ў малюнак, атрымліваецца сучаснасць твор мастацтва. Вышыўка – адзін з самых старажытных відаў мастацтва. Але і сёння гэтае рукадзелле карыстаецца велізарнай папулярнасцю. Вышывальшчыцы бачаць свет па-іншаму. Праз маленькае вушка іголкі, часам, можна разгледзець цэлы сусвет. Вышытыя карціны ствараюць атмасферу ўтульнасці, спакоя і цяпла.

Работы, прадстаўленыя на выстаўцы, адкрываюць чароўны свет сучаснай вышыўкі. Вышывальшчыцы робяць свае палотны ў розных тэхніках вышыўкі – крыж, паўкрыж, габеленавы шоў, ручная гладзь, машынная мастацкая гладзь.

Клуб “Сузор’е” правёў ужо болей дзесятка выставак, іх тэмы даюць прастор для фантазіі і дазваляюць працаваць шчыра і з душой. На выстаўцы “Чароўны свет, народжаны маленькай іголкай” прадстаўлены палотны з матывамі прыроды, жаночых і дзіцячых вобразаў.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
Тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Чароўны свет, народжаны маленькай іголкай»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.