3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Kodex»

Мероприятие уже прошло

Жанр Современное искусство

15 лістапада 2011 года ў 17:00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) будзе паказаны мастацкі праект “Kodex”, раней прадстаўлены ў Павільёне Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале. Арганізатары Павільёна – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Генеральны спонсар – ААТ “Прыорбанк”.

Для ўдзелу ў праекце “Kodex” былі запрошаныя канцэптуаліст Артур Клінаў, перформер Віктар Пятроў, скульптар Канстанцін Касцючэнка, а таксама графік Юрый Алісевіч і рэжысёр Дзяніс Скварцоў. Архітэктарам Павільёна стаў Міхаіл Шыкаў, куратарам – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Міхаіл Баразна. Камісар Павільёна – Наталля Шаранговіч, дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Праект меў шырокі міжнародны рэзананс, выклікаў цікавасць знаўцаў актуальнага мастацтва і спрыяў папулярнасці Рэспублікі Беларусь на Захадзе.

“Рэспубліка Беларусь на 54-й Міжнароднай біенале мастацтва ў Венецыі прадстаўляе мастацкі праект “Kodex”, што дэманструе некаторыя аспекты развіцця сучаснага мастацтва ў краіне. Каардынуючая роля ў рэалізацыіі праекта належыць Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя адлюстроўвае творчую ініцыятыву грамадзян Беларусі ў галіне мастацкіх эксперыментаў. Да ўдзелу ў праекце прыцягнуты аўтары, чыё станаўленне адбывалася ва ўмовах набыцця суверэнітэта беларускай дзяржавай.

Задача куратара заключалася ў даследаванні лакальнай прасторы з дапамогай універсальных пошукаў мастакоў і ў стварэнні новай сінтэтычнай платформы, што раней не выкарыстоўвалася ў Беларусі. Неабходна было выявіць ўзаемадзеянні мастацкіх практык ў галіне не толькі самога мастацтва, але і іх уплыў на асветніцкія тэндэнцыі ў гуманітарнай сферы. У межах куратарскай канцэпцыі кожны аўтар атрымаў магчымасць трактаваць уласную ідэю.

Сучаснае мастацтва Беларусі, яшчэ пачынаючы з моманту стварэння групы “УНОВИС” (“утвердители нового искусства”) К.Малевічам у г. Віцебску ў 1919 г., імкнецца адлюстраваць шлях свабоды. Найбольш актыўная частка мастацкага руху заўсёды была далёкай ад “крызісна-гістарычных” прывязак і ўласцівага гэтаму мыслення. Толькі маштабныя перажыванні (страты 2-й Сусветнай вайны, экалагічная катастрофа Чарнобыля) будуць мець працяг у сфармаваных грамадскіх тэндэнцыях. Іканаграфічны аналіз значнай колькасці твораў мастакоў, свабодных ад прамога ідэалагічнага закліку, таксама шмат у чым дае адзнаку шляхам развіцця новага эстэтычнага асяроддзя.

Беларускія мастакі актыўна інтэгруюць замежныя навацыі ў свае творчыя стратэгіі. За апошнія дзесяць гадоў значна пашырыўся жанрава-відавы спектр мастацтва. Фотамастацтва, арт-дызайн, мастацтва акцый, камп’ютэрная графіка і інш. сталі натуральнай часткай мастацкіх працэсаў. Аднак, разам з тым відавочныя праблемы камерцыялізацыі. Мастацтва працягвае эстэтызавацца ў бок рынку. Індывідуальныя задачы па пошуку канцэпцыі асобы ў сучаснай мастацкай практыцы замяняюцца дыскурсамі, а мастак выступае толькі ў ролі валанцёра.

Імкнучыся быць актыўнай культурай сучаснай Беларусі, яе мастацкі асяродак працягвае ўключацца ў працэс фарміравання “духоўнага вобліку” Еўропы. Мастацкі праект “Kodex” не дае гатовага адказу на пытанне аб месцы беларускага мастацтва ў Еўропе, але ажжыццяўляе спробу вызначыць месца і значэнне самой Беларусі ў Еўропе, перш за ўсё ў мастацкім сэнсе.”

Міхаіл Баразна, куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь


Праект можна ўбачыць да 10 снежня 2011 года.


2882468 - аддзел выставак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Kodex»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.