3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Новая калекцыя»

Мероприятие уже прошло

Жанр Арт-объект, Графика, Живопись

З 8 лістапада 2011 года ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацва будзе праходзіць выстаўка, што адбываецца ў межах традыцыйнага штогадовага праекта Музея пад назвай "Новая калекцыя", мэта якога – пазнаёміць гледача з апошнімі паступленнямі ў фонды музея.

Адна з асноўных задач Музея сучаснага выяўленчага мастацтва – адсочваць і папулярызаваць найбольш цікавыя з’явы ў мастацкім жыцці рэспублікі, пастаянна папаўняць сваю калекцыю, збіраючы самыя арыгінальныя і прафесійныя творы сучасных беларускіх мастакоў. Аднак выставачныя плошчы Музея на сённяшні дзень, на жаль, не дазваляюць мець пастаянную экспазіцыю, якая б прадстаўляла гледачу мастацкі працэс у Беларусі апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў ва ўсёй яго разнастайнасці. Таму праект "Новая калекцыя" – унікальная магчымасць для гледача далучыцца да гэтага працэсу і пазнаёміцца з тым, што, на жаль, большасць часу схавана за сценамі музейных запаснікаў.

Выстаўка "Новая калекцыя 2011" аб’яднала на экспазіцыі творы жывапісу і графікі, а таксама арт-аб’ект, якія належаць мастакам сталага пакалення. Створаныя ў апошнія некалькі гадоў творы дэманструюць розныя па сэнсавым напаўненні і фармальных задачах накірункі, адлюстроўваюць тэндэнцыю да сцвярджэння метафарычнасці і канцэптуалізму ў выяўленчым мастацтве Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя.

Аснову экспазіцыі склалі творы былых удзельнікаў мастацкага аб’яднання "Няміга-17" – жывапісцаў Анатоля Кузняцова, Сяргея Кірушчанкі і скульптара Тамары Сакаловай, а таксама беларускага жывапісца, што пражывае за мяжой, – Наталлі Залознай. Мастакі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў належаць да шэрагу лідэраў беларускага абстракцыянізму (А.Кузняцоў, Н.Залозная) і канцэптуальнага мастацтва (С.Кірушчанка, Т.Сакалова).

Сяргей Кірушчанка – мастак, што развівае ў абстрактным жывапісе лінію канцэптуалізму, дзе дамінантай пры стварэнні вобраза з’яўляецца інтэлектуальная складаючая. Таму твор з серыі "Прасторавыя медытацыі" (2010), як і большасць твораў С. Кірушчанкі 2000-х гадоў, – гэта інтэлектуальна апасродкаваная, лагічна збудаваная пластычная структура-канцэпт, напоўненая шматслойнай інфармацыяй. Чорная прастора, утвораная рашэцістай структурай, нараджае плоскасць інтэнсіўнага ружовага, што вырываецца за карцінную плоскасць. Інтэрпрэтацыі аптычных законаў жывапісу, матыў "рашоткі" (эмблема мадэрнізму) – дамінанта многіх работ мастака, "сімвал модульнасці сучаснага свету." Мастак пераводзіць рэальнасць у сістэму сухіх, лаканічных знакаў, пакідаючы толькі самае значнае, змяшчае канкрэтныя формы ў прасторавы кантэкст і назірае за тым, як гэтыя формы пачынаюць змяняцца, руйнуючы адназначнасць, візуальную зададзенасць.

Пластыка твораў Тамары Сакаловай у нейкім сэнсе пераклікаецца з творчасцю С.Кірушчанкі (нездарма мастакі перыядычна прадстаўляюць сумесныя праекты). Яе скульптуры-аб’екты – таксама спосаб спасціжэння прасторавага кантэксту і яго трансфармацый. "Куб" (2006) – гэта своеасаблівая філасофія геаметрыі, даследаванне ўзаемаадносінаў статыкі і дынамікі, сутнасці руху як сімвалу жыцця.
 
"Дзённік стомленага падарожніка. Прысвячэнне Басё" з цыклу "Метафары забытых сутнасцей" (2008) Анатоля Кузняцова – чарговы віток разваг аўтара над хвалюючым яго пытаннем "супрацьлегласцяў", праблемы балансу, раўнавагі. У вельмі тонкіх, як заўсёды, каларыстычных кампазіцыях А.Кузняцова з’яўляецца новы для мастака матыў: пісьмо выступае тут як канструктыўны элемент пабудовы прасторы палатна і адначасна як мастацкі вобраз. Почырк пісьма пэўнага чалавека, мастака, атаясамліваецца ў пэўнай ступені з мастацкім почыркам, фарміруючы асаблівую прастору "каліграфічнага жывапісу" – працэсу эмацыйнага пазнання і перажывання мастаком энергетыкі свету, яго напружанай інфармацыйнай напоўненасці.

Сваёй унікальнай вобразнай структурай і пластычнай мовай вылучаецца мастацтва Наталлі Залознай, што прадстаўлена ў экспазіцыі творам "Sub specie aeternitatis" "Без назвы" (2006). У абстрактным жывапісе мастака захоўваюцца фігуратыўныя элементы, якія праступаюць у творы нібыта намёкі, адбіткі памяці, ствараючы ўражанне магічнай шматсэнсоўнасці кампазіцыі, аднак пануючае месца адводзіцца колеру. Колер – надзвычай выразны і самастойны – стварае свет вытанчаных і глыбокіх пачуццяў.

Другая частка экспазіцыі прадстаўляе розныя па жанравым складзе, манеры выканання і тэхніках творы мастакоў-графікаў – "этнаграфічны канцэптуалізм" малюнкаў Рыгора Сітніцы з серыі "Шпацыр уздоўж паркана" (2008); вобразная насычанасць кампазіцый Уладзіміра Вішнеўскага – афорты "Апошні паляўнічы" (2002), "Вежа" (2008); вытанчанасць ліній у творы Сяргея Цімохава "Стод"(2011), складаная метафарычнасць і начаканасць вобразаў Сяргея Балянка – "Шёл крупный снег" (2007), "Декабрь… И шёл крупный снег" (2010), "Среди опадающих птиц", "Незаконченная пьеса для игры в три руки" (2011).

Важнейшая функцыя музея – не проста збіраць найбольш цікавыя творы сучасных мастакоў, а фарміраваць паўнацэнную калекцыю, якая б аб’ектыўна і поўна адлюстроўвала ўсе разнастайныя наватарскія тэндэнцыі і формы сучаснага прафесійнага мастацтва Беларусі. Таму набыццё для музея прадстаўленых твораў – надзвычай важны крок у гэтым кірунку.

Выстаўка будзе працаваць да 26 лістапада 2011 года.

Кантактны тэлефон аддзела выставак: 2882468

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Новая калекцыя»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.