3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«20 000 запальнічак»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

4 - 27 лістапада 2011. Галерэя сучаснага мастацтва "Ў".

Праект "20 000 запальнічак": графіка Васіля Шугалея і жывапіс Вольгі Шугалей.

4 лістапада а 19-й гадзіне адбудзецца VIP-адкрыццё праекта "20 000 запальнічак", а таксама канцэрт гурта "Ы.Ы.Ы." (уваход па запрашэннях)

"Шугалей і маляванне

Быў час вялікіх падзей, і быў час дробных перажыванняў, і ўсё гэта быў адзін і той жа час. Руйнавалася, сыпалася, крышылася некалі магутная імперыя; а Вася Шугалей сядзеў на ганку рэдакцыі часопіса “Крыніца” і складаў вершыкі пра “бубу цябе ў губу” ды пра “я хачу бубу ў бубу”. Паўставалі новыя дзяржаўнасці, а Вася на клубнай сцэне здымаў штаны і заставаўся ў чырвоных трусалях. Мяняліся стыль і лад жыцця, а Вася… Вася сядзеў і старана перамалёўваў тушшу на паперу чужыя фотаздымкі. Вася хацеў быць усім адначасова: і мастаком, і паэтам, і рок-артыстам, і тэлезоркай. Тады ўсё ва ўсіх атрымлівалася лёгка. Хочаш быць мастаком? Будзь! Вася набраў фотаздымкаў у свайго таварыша Цімура Грыба і перамаляваў, і прынёс мне з надзеяй, што я надрукую малюнкі ў вялікатыражнай “Крыніцы”, ці хоць бы малатыражным часопісіку “Мастацтва Беларусі”. Я вырашыў надрукаваць у часопісіку толькі здымкі Цімура Грыба, а ў “Крыніцы” змясціць фотапартрэт Васі і ягоны дробнатэмны і моцнасэксуальны верш пра хаценне “бубу ў бубу”. Канешне, я спрабаваў нешта расказаць Шугалею пра маляванне з натуры, але на доўгія размовы ў нас не было часу. Свет мяняўся, трэба было займацца вялікімі справамі. Цяпер у нас час дробных падзей і вялікіх перажыванняў. Васі Шугалея даўно няма сярод жывых, а малюнкі засталіся. Яны засталіся каб нагадваць пра час вялікіх падзей."

Адам Глобус


«Вася Шугалей - гэта той чалавек, які здолеў за сваё нядоўгае жыццё пакінуць дзіўны, непаўторны, вар'яцкі след у культурным і музычным жыцці Мінска, Піцера і Масквы. Ён - чалавек фантастычна вынаходлівы, абсалютна рок-н-рольны і шалёна таленавіты, пры гэтым нястрымны ў сваіх жаданнях і памкненнях.

Ён рабіў усё: перакладаў тэксты Джыма Морысана, арганізоўваў праекты-падарункі Але Пугачовай, выводзіў у людзі" Бі-2", дапамагаў гурту "Забароненыя барабаншчыкі", прапіхваў на вяршыню славы "ЛяпісаТрубяцкога". Увогуле кажучы, Вася - чалавек неверагоднага энтузіязму. І пры гэтым, нягледзячы на сваё сцэнічнае хуліганства, вельмі сціплая асоба і тонкі лірык. З 2001 года Вася заняўся ўласным праектам «20000 зажЫгалок ».

Максім Жбанкоў


Вася Шугалей (1970-2003) Музыка, паэт і мастак. Сваю творчую біяграфію Васіль пачаў з арт-панк-праекта «Ы.Ы.Ы.» ў 1991 годзе. Сёння дырэктар студыі «ОСМАС» і ўдзельнік гурта «Ы.Ы.Ы.» Павал Юрцэвіч паспрабаваў сабраць той склад, які быў. У выніку атрымалася змяшаная каманда: на палову з тых людзей, хто “запальваў” тады, другая палова - прафесіяналы з розных музычных гуртоў.

У якасці вакаліста выступiць Аляксандр Памідораў.

У склад гурта таксама ўвайшлі Артур Гапановіч (акустычная гітара), Уладзіслаў Някрасаў (кларнет), Зміцер Паплаўскі (гітара), Максім Івашын (клавішныя),Ягор Каблоў (бас-гітара), Алег Вайтулевіч (бубны), Канстанцін Карповіч (трамбон), Радаслаў Сасноўцаў (труба), Святлана Мязінцава, Вольга Рамановіч, Таццяна Звяздова, Ганна Дубовік (усе - бэк-вакал).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««20 000 запальнічак»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.