3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Рэканструкцыя постацей вялiкага князя Вiтаўта i караля Ягайлы

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

24 кастрычніка 2011 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя рэканструкцыі гістарычных постацей вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і польскага караля Ягайлы. Дадзены праект рэалізаваны дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International (JTI).

Для шырокай аўдыторыі прэзентуемыя постаці будуць даступныя з 25 кастрычніка па 3 лістапада 2011 г.

Рэканстукцыя постацей ўяўляе сабой партрэтныя скульптуры, выкананыя ў поўны рост. Вонкавы вобраз дзяржаўных дзеячаў адноўлены на падставе дасканалага вывучэння гістарычных крыніц і іканаграфіі. Пры ўзнаўленні постацей – іх партрэтным ўвасабленні і рэканструкцыі строяў – задачай мастакоў было максімальна наблізіцца да гістарычных рэалій. Вонкавы вобраз Вітаўта адноўлены на падставе выявы з асабістай пячаткі князя, мініяцюры на прадстоле пачатку XVI ст. і гравюры з кнігі Гваньіні 1578 г. За аснову партрэтнага вобразу Ягайлы ўзята пластыка надмагілля караля, касцюм ўзноўлены, дзякуючы выяве з абраза “Пакланенне трох каралёў”.

Рэканструкцыя гістарычных постацей Вітаўта і Ягайлы выканана сябрамі Беларускага саюза мастакоў Паўлам Лукам і Юрыем Піскуном. Павел Лук стварыў шэраг скульптур на гістарычную тэматыку: “Эмілія Плятэр”, “Кастусь Каліноўскі”, “Францыск Скарына” і інш. Юрый Піскун працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У апошнія гады мастаком выканана рэканструкцыя гістарычных касцюмаў для Мірскага і Нясвіжскага замкаў.

Імёны князёў Вітаўта і Ягайлы ўпісаны ў слаўныя старонкі беларускай гісторыі. Вітаўт (1350–1430) – князь гарадзенскі, трокскі, вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага – самая славутая гістарычная постаць беларускай гісторыі, герой летапісаў і старабеларускай літаратуры. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасці.

Ягайла (1348?–1434) – вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, кароль Польшчы. Быў дзяржаўным дзеячам еўрапейскага маштабу і заснавальнікам беларуска-польскай каралеўскай дынастыі. Супольнымі сіламі Вітаўт і Ягайла спынілі замежную агрэсію, атрымаўшы перамогу ў Грунвальдскай бітве 1410 г.

Постаці вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і караля Польшчы Ягайлы зоймуць пачэснае месца ў залах музея, прысвечаных сярэднявечнай гісторыі Беларусі.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы кампаніі JTI у 2011 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь было рэалізавана сем сумесных праектаў, сярод якіх: выданне каталога “Брылёўскі скарб”, рэстаўрацыя цэхавых харугваў ХІХ ст., распрацоўка і запуск новага сайта музея (www.histmuseum.by).

Партнёрства паміж кампаніяй JTI і музеем накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў па захаванні і прэзентацыі нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца па такіх кірунках музейнай працы, як інфармацыйная, выдавецкая, рэстаўрацыйная дзейнасць. Узаемадзеянне паміж кампаніяй JTI і Нацыянальным гістарычным музеем – значны дадатак да шэрагу буйнамаштабных міжнародных праектаў, якія падтрымліваюцца кампаніяй. Кампанiя аказвае шматгадовую падтрымку Дзяржаўнаму Эрмiтажу i Дзяржаўнаму музею выяўленчых мастацтваў iмя Пушкiна у Расii, Луўру у Францыi i музею Прада ў Iспанii.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
history.museum.by
227 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Рэканструкцыя постацей вялiкага князя Вiтаўта i караля Ягайлы» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.